Гнеў караля

паўднёвакарэйскі фільм 2014 року

«Гнеў караля́» (па-карэйску: 역린) — паўднёвакарэйскі фільм 2014 року, заснаваны на рэальнай спробе замаху на жыцьцё караля Чанджо. Галоўную ролю выканаў Юн Бін упершыню пасьля звальненьня з войску[1][2][3].

Гнеў караля
па-карэйску: 역린
Жанр баявік[d] і драматычны фільм[d]
Рэжысэр Лі Чжэ-К’ё
Сцэнарыст Чой Сунь-ён
Прадусар Чой Нак-квон
У ролях
Кампазытар Моўг
Апэратар Го Нак-сын
Мантаж Шын Мін-к’юнь
Вытворчасьць Good Choice Cut Pictures
Распаўсюд Lotte Entertainment[d]
Дата выхаду 30 красавіка 2014
Працягласьць 135 хв.
Краіна Паўднёвая Карэя
Мова карэйская
Бюджэт $9,6 млн
Прыбытак 29,9 млрд
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Кароль Чанджо (1752—1800) быў 22-м кіраўніком з дынастыі Часонаў, празваны «каралём няўдачаў». Калі яму было 10 гадоў, ягоны бацька Садо быў пакараны сьмерцю на загад дзядулі, тагачаснага караля Ёнджо. У час свайго караляваньня Чанджо апынуўся ў цэнтры спрэчкі паміж Наронскай і Саронскай партыямі(en), перажыў сем замахаў яшчэ ў першыя гады ўладараньня. Адзін з гэтых замахаў у 1777 року, на першым годзе кіраваньня, і палягае ў аснове фільму. «Гнеў караля» апавядае пра 24 гадзіны перад нападам у жыцьці караля і ягонага атачэньня[4][5].

Фільм стаў першым мастацкім у кар’еры рэжысэра Лі Чжэ-К’ё.

Сюжэт рэдагаваць

У 1777 року, праз год па ўзыходзе на сталец, кароль Чанджо жыве рызыкоўным палацавым жыцьцём пасярод змоваў і апанэнтаў, якія песьцяць палітычныя амбіцыі. Ён чакае нападаў і самастойна да іх рыхтуецца. Чанджо — спакойны і далікатны чалавек, аднак усё ж баіцца. Адзіны чалавек, якому ён давярае — адданы слуга Гап-су, празваны каралеўскім ценем.

У маладосьці Гап-су быў прададзены жорсткаму чалавеку на імя Гвань-бэк, які нелегальна і жорстка трэніруе сіротаў на прафэсійных забойцаў. Гап-су пасябраваў зь Юл-су, яшчэ адным маладзейшым за сябе сіратою. Калі Гвань-бэк атрымлівае заданьне паслаць аднаго зь дзяцей еўнухам да караля, ён загадвае Гап-су і Юл-су згуляць у камень, нажніцы, паперу; каб абараніць Юл-су, Гап-су саступае ў гульні. Яго лягчаюць і адсылаюць у каралеўскі палац. Тут ён сустракае Чанджо, маленькага хлопчыка, які перажывае сьмерць бацькі. Тым часам Юл-су працягвае навучаньне і вырастае бязьлітасным забойцам.

Празь некалькі гадоў Юл-су, самы сьмертаносны чалец сакрэтнай групоўкі наймітаў, атрымлівае загад забіць Чанджо цягам 24 гадзінаў. Ён пракраўся ў палац, дзе закахаўся ў Вол-ё, служку пры двары. Маці Чанджо, лэдзі Хеджэнь, таксама ўцягнутая ў небясьпечны канфлікт зь яшчэ адной удавой караля Ёнджо, каралевай Чжоньсун. Тым часам Гап-су раскрывае Чанджо таямніцу свайго мінулага і клянецца абараняць яго[6]

Ролі рэдагаваць

Пракат рэдагаваць

«Гнеў караля» выйшаў на экраны Паўднёвай Карэі 30 красавіка 2014. За першыя пяць дзён яго пабачылі 1,7 мільёнаў гледачоў. Прыбытак ад паказу стаў рэкордным ад мясцовых пракатаў для 2014 року (13,1 мільярд вонаў), хоць і саступіў галівудзкім блакбастэрам «Капітан Амэрыка: Зімовы жаўнер» ды «Неверагодны чалавек-павук-2»[15][16].

Першыя водгукі былі пераважна зьмяшанымі ці адмоўнымі[17][18], аднак за два першыя тыдні «Гнеў караля» паглядзелі больш за 3,2 мільёны чалавек[19][20]. Агулам фільм зарабіў у Паўднёвай Карэі 29,9 мільярдаў вонаў, яго пабачылі 3,85 мільёнаў чалавек[21].

У 2016 року фільм перакладзены на беларускую мову.

Узнагароды і намінацыі рэдагаваць

Рок Узнагарода Катэгорыя Атрымальнік Вынік
2014 23-я кінапрэмія Буіль Найлепшая кіназдымка Го Нак-сын Намінацыя
Найлепшая мастацкая праца Чо Хва-сунь Намінацыя
Найлепшая музыка Моўг Намінацыя
51-ы Вялікі звон[22] Найлепшая мастацкая праца Чо Хва-сунь Перамога
Найлепшы дызайн адзеньня Чжонь Г’ёнь-хі Намінацыя
Найлепшая музыка Моўг Намінацыя
Тэхнічная прэмія (рукапашныя майстэрствы) Янь Кіл-янг Намінацыя
1-я прэмія Карэйскай асацыяцыі кінапрадусэраў Найлепшае асьвятленьне Ча Сань-кюн Перамога
Найлепшая мастацкая праца Чо Хва-сунь Перамога
Найлепшы гук Кім Чань-сып Перамога
2015 20-я кінапрэмія Чунса[23] Тэхнічная прэмія Намінацыя
9-я Азіяцкая кінапрэмія[24] Найлепшы кампазытар Моўг Намінацыя
Найлепшы дызайнэр адзеньня Чжонь Г’ёнь-хі Намінацыя

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Hyun Bin set to appear in new film Korea JoongAng Daily Праверана 2013-06-05 г.
  2. ^ Hyun Bin to Become King in Historical Film TenAsia Праверана 2013-06-05 г.
  3. ^ Hyun Bin to Return with His First Sageuk Movie enewsWorld Праверана 2013-06-05 г.
  4. ^ Hyun Bin back as a muscular King Jeongjo Korea JoongAng Daily Праверана 2014-05-20 г.
  5. ^ In Focus: The Fatal Encounter Korean Cinema Today Праверана 2014-05-07 г.
  6. ^ Period pieces dominate Korean cinema, TV The Korea Times Праверана 2013-08-03 г.
  7. ^ Hyun Bin Says Acting a Challenge After Military Service The Chosun Ilbo Праверана 2014-04-03 г.
  8. ^ Hyun Bin Recalls Fitness Regimen Fit for a King for Latest Flick The Chosun Ilbo Праверана 2014-05-16 г.
  9. ^ Interview: Hyun Bin Regained His Love and Passion for Acting After the Marines enewsWorld Праверана 2014-05-21 г.
  10. ^ Interview: Hyun Bin’s Back Muscles Took 3 Months to Build but Disappeared in 2 Weeks enewsWorld Праверана 2014-05-21 г.
  11. ^ Hyun Bin of THE FATAL ENCOUNTER: A Smart Actor Whose Name Has Proven Trustworthy Korean Cinema Today Праверана 2014-06-05 г.
  12. ^ Jung Jae-young to Join Hyun Bin’s Pic TenAsia Праверана 2013-07-03 г.
  13. ^ The King’s Wrath Casts Jo Jeong Seok, Park Sung Woong and Jung Eun Chae enewsWorld Праверана 2013-07-30 г.
  14. ^ Cho Jung-seok Joins Hyun Bin’s Film TenAsia Праверана 2013-07-30 г.
  15. ^ Fatal Encounter has year’s best opening Film Business Asia Праверана 2014-05-13 г.
  16. ^ THE FATAL ENCOUNTER Scores Biggest Korean Opening of 2014 Korean Film Council Праверана 2014-05-09 г.
  17. ^ Fatal Encounter deathly boring Korea JoongAng Daily Праверана 2014-05-20 г.
  18. ^ Fatal Encounter fails to be memorable The Korea Herald Праверана 2014-04-27 г.
  19. ^ Fatal Encounter draws 3m viewers The Korea Herald Праверана 2014-05-13 г.
  20. ^ Hyun Bin’s Fatal Encounter a box-office winner Korea JoongAng Daily Праверана 2014-05-20 г.
  21. ^ Market share of South Korean films plummets Film Business Asia Праверана 2014-07-09 г.
  22. ^ ROARING CURRENTS Tops 51st Daejong Film Awards Korean Film Biz Zone Праверана 2014-11-25 г.
  23. ^ Hard Day leads Chunsa Film Art nominations Film Business Asia Праверана 2015-03-19 г.
  24. ^ Korean Films and Artists Nominated for the Asian Film Awards Korean Film Biz Zone Праверана 2015-03-19 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць