Глушыльнік
Глушыльнік (Прылада бясшумнай і беспалымянай стральбы) — адмысловая мэханічная прылада, якая мацуецца да ствала пальнай зброі, альбо зьяўляецца інтэгральнай часткай канструкцыі зброі й выкарыстоўваецца для паслабленьня гуку стрэлу і ўтойваньні полымя парахавых газаў для прадухіленьня дэмаскіроўкі стральца альбо прыцягненьні да яго ўвагі.
Канструкцыя
рэдагавацьГлушыльнік звычайна ўяўляе цыліндар з мэталю і (звычайна сталь, алюмінь або медзь) і плястык, які зьмяшчае ўнутры сябе камэру для адводу газу. Глушыльнік прыкручваецца на канчатак стволу па адумыслова прызначанае для гэтага разьбе. Існуе таксама інтэграваны глушыльнік, які зьмяшчае камэру для газу, беспасярэдна ўнутры ствала (ці як невялікае пашырэньне з прарэзамі на канчатку ствала). Такі глушыльнік беспасярэдна зьяўляецца часткай зброі безь якой карыстаньне зброяй немагчыма, напрыклад Шрубарэз.
Абодва кшталты глушыльнікаў зьніжаюць шум ад ударнае хвалі ад стрэлу (дакладнее ад узгарэўшагася парахавога ладунку, які сілай вытаўхае Кулю з каналу стволу). Парахавыя газы пры гэтым трапляюць ў шэраг камэр, дзе страчваюць хуткасьць, пашыраючыся й ахалоджваючыся. Значна страціўшы хуткасьць, парахавыя газы затым выходзяць з глушыльніку.