Герб Сярэдняй Літвы
Герб Сярэдняй Літвы — уяўляе сабою чырвоны шчыт падзялёны на палову. З правага боку Белы Арол, а зьлева Пагоня. Гэты герб быў уведзены Дэкрэтам Вярхоўнакамандуючага войскам 12 кастрычніка 1920. Дадрукаваны ў «Litwa Środkowa. Dziennik Urzędowy Tymczasowej Komisji Rządzącej.» №1 ад 17 лістапада 1920 г.
Гэты герб быў падобны да гербу Каралеўства Польскага замацаваны ў лютым 1831 году Соймам пад час лістападаўскага паўстаньня.
На марцы Сярэдняй Літвы 1921 году (№ каталёгу Michla 38), прадстаўлены іншы герб. Шчыт падзелены на 4 часткі ў палях 1 і 4 Арол. На палях 2 і 3 Пагоня. А на цэнтральным шчыце месьціцца постаць сьв. Крыштафа — герб Вільні.
Літаратура
рэдагаваць- S. K. Kuczyński "Polskie herby ziemskie" // Варшава, 1994