Герб Паўночнай Македоніі

Герб Рэспублікі Паўночнай Македоніі прыняты народным зборам Македоніі 27 ліпеня 1947 году. Дызайн гербу заснаваны на гербе СССР. Герб уяўляе толькі пэйзажную характарыстыку і ня ўтрымоўвае ніякіх гістарычных сымбаляў Македоніі. На гербе намаляваныя горы, вада (сымбалізуе рэкі) і сонца, герб апраўляюць асноўныя культуры, якія гадуюцца ў Македоніі (пшаніца, мак, тытунь і бавоўна). Унізе разьмешчаная стужка, вышытая народным арнамэнтам. Зьверху — чырвоная пяціканцовая зорка.

Герб Рэспублікі Паўночнай Македоніі

У 1991 годзе, калі Македонія атрымала незалежнасьць, устала пытаньне аб новым дзяржаўным гербе, аднак усе прапанаваныя варыянты былі адхіленыя і быў захаваны герб сацыялістычнай Македоніі. У 2009 годзе герб быў зьменены — была прыбрана камунiстычная зорка.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Герб Паўночнай Македоніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў