Герб Намібіі поўны нацыянальных сымбаляў. Па цэнтры разьмяшчаецца шчыт з нацыянальным сцягам, намаляваным на ім. На вяршыні шчыта афрыканскі рыбны арол. Па баках шчыта знаходзяцца дзьве антылопы сернабыка, якія сымбалізуюць адвагу, элегантнасьць і гонар. Ніжэй за шчыт прыклад мясцовай флоры пустыні, Welwitschia mirabilis, які сымбалізуе нацыянальную сілу духу. У ніжняй частцы гербу знаходзіцца нацыянальны дэвіз: «Адзінства, Свабода, Правасудзьдзе».

Герб Намібіі

Глядзіце таксамаРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Герб Намібіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў