Герб Менскага раёну

Герб Менскага раёну — геральдычны знак Менскага раёну. Герб заснаваны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2006 году № 691 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22 лістапада 2006 году № Б-101.

Менскага раёну
Апісаньне
Зацьверджаны 20 лістапада 2006

Апісаньне рэдагаваць

Перасечаны гішанскі шчыт, у верхнім блакітным полі якога на зялёным крапасным вале — аднавежавая залатая гарадзкая брама, у ніжнім чырвоным — залаты сноп.

Герб і палажэньне аб ім ухвалены пастановамі Менскага раённага Савету дэпутатаў ад 29 сьнежня 2004 году № 132 і Менскага раённага выканаўчага камітэту ад 18 студзеня 2005 году № 21. Аўтар гербу М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхар.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць