Герб Маўрыцыю
Герб Маўрыцыю ўяўляе сабой падзелены на чвэрці шчыт залатога і блакітнага колераў. У правай верхняй чвэрці намаляваны старажытны карабель залатога колеру на блакітным фоне. Гэта сымбаль калянізацыі астравоў эўрапейцамі. У левай верхняй чвэрці намаляваны тры пальмы на залатым фоне. Яны адлюстроўваюць трапічную прыроду астравоў. У ніжняй частцы герба намаляваны чырвоны ключ на залатым фоне і серабрыстая зорка над гарой на блакітным фоне. Яны ўвасабляюць сабой дэвіз герба: Stella Clavisque Maris Indici (па-лацінску: Зорка і ключ Індыйскага акіяна). Шчыт апраўляюць два сцябла цукровага трысьнёга, які зьяўляецца галоўнай сельскагаспадарчай культурай Маўрыцыю. Шчытатрымальнікі герба зьяўляюцца дронт і алень. Дронт — буйная нялётная птушка, вымерлая ў XVII стагодзьдзі, сымбаль вострава Маўрыцы. Алень сымбалізуе замбараў, завезеных галандцамі з Явы.