Генэрал-фэльдцэйхмайстар

Генэрал-фэльдцэйхмайстар (па-нямецку: Generalfeldzeugmeister) — вайсковае званьне, чын і тытул галоўнага начальніка артылерыі ў Расейскай імпэрыі і шэрагу эўрапейскіх краінаў.

Да Пятра Вялікага пасада начальніка артылерыі не была сталая; у ваенны час прызначаўся ў арміі адмысловы ваявода ад нарада. У 1699 годзе Пётар I прызначыў імярцінскага царэвіча Аляксандра Арчылавіча судзьдзём Пушкарскага прыказа (які кіраваў тады артылерыяй) з тытулам генэрал-фэльдцэйхмайстар. Пасьля ўступленьня на прастол імпэратара Паўла генэрал-фэльдцэйхмайстар быў заменены інспэктарам усёй артылерыі. У 1798 годзе, у дзень нараджэньня вялікага князя Міхаіла Паўлавіча, ён быў прызначаны генэрал-фэльдцэйхмайстрам, але ў кіраваньне артылерыяй уступіў у 1819 годзе. Пасьля яго сьмерці прызначаны (1852) вялікі князь Мікалай Мікалаевіч, які ўступіў на пасаду ў 1859 годзе.