Генуэскі мэтрапалітэн
Генуэскі мэтрапалітэн — лёгкае мэтро гораду Генуя, якое складаецца з адной лініі, што злучае цэнтар Генуі з прыгарадам Рывароля і паўночным захадам гарадзкога цэнтру. Абслугоўваньнем сёньня займаецца кампанія Azienda Mobilità e Trasporti, якая забясьпечвае ўвесь гарадзкі транспарт.
Агульная працягласьць лініі 7,1 км (8 станцыяў), стандартная шырыня каляіны 1435 мм і напружаньне ў 750 вольт. Мэтро пабудавалі ў 1990 годзе да Чэмпіянату сьвету па футболе.
Станцыі
рэдагавацьЗараз дзейнічаюць наступныя станцыі:
- Брын-Чэртоза (Brin-Certosa)
- Дынэґро (Dinegro)
- Прынчыпэ (Principe)
- Дарсэна (Darsena)
- Сан-Джорджа-Карыкамэнта (San Giorgio-Caricamento)
- Сант’Аґастына-Сарцана (Sant’Agostino-Sarzano)
- Дэ Фэрары (De Ferrari)
- Brignole
Новыя станцыі
рэдагавацьНа сёньняшні дзень лінію працягваюць ва ўсходнім кірунку, плянуецца пабудаваць яшчэ дзьве станцыі Карвэта-Аквазоля (Corvetto-Acquasola) і Брыньнёле (Brignole). Завяршэньне будаўніцтва плянуецца ў 2011 годзе.
Акрамя гэтага, плянуецца пашырыць лінію да станцыі Валь Пальчавэра (Val Polcevera) — ад станцыі Брын і правесьці дзьве лініі ад Брыньнёле да бальніцы ў Сан-Мартына і стадыёна Люіджы Фэрарыс.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГенуэскі мэтрапалітэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў