Генадзь Шутаў

удзельнік пратэстаў, сьмяротна паранены зь пісталету ў Берасьці

Генадзь Шутаў (25 лістапада 1975 — 19 жніўня 2020, Менск) — удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах. Трэцяя афіцыйна прызнаная ахвяра пры задушэньні пратэстаў 9–12 жніўня й першая ад агнястрэльнай зброі[2][3][4][5].

Генадзь Шутаў
Дата нараджэньня 25 лістапада 1975(1975-11-25)[1]
Месца нараджэньня Берасьце, БССР, СССР
Дата сьмерці 19 жніўня 2020(2020-08-19) (44 гады)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня Жабінка
Грамадзянства Беларусь
Занятак кіроўца, кіроўца грузавіка і матацыкліст

ЖыцьцяпісРэдагаваць

СьмерцьРэдагаваць

Паводле міліцыі, увечары 11 жніўня Генадзь Шутаў разам зь іншым мужчынам напалі на праваахоўнікаў у Берасьці ў раёне каля адміністрацыі Маскоўскага раёну, білі іх мэталічнай трубой, а таксама спрабавалі забраць зброю. Адзін з праваахоўнікаў, апасаючыся за сваё жыцьцё, стрэліў нападніку ў плячо, але, паколькі той супраціўляўся, «ненаўмысна параніў яго ў вобласьць галавы». Параненага даставілі ў шпіталь. 13 жніўня яго ў цяжкім стане перавялі ў шпіталь Міністэрства абароны, дзе 19 жніўня а 10:20 ён памёр. Сьледчыя абяцаюць даць «прававую ацэнку» дзеяньням нападнікаў і правамернасьці ўжываньня зброі[6].

Дачка Шутава Наста расказала СМІ іншую вэрсію: «Ён патэлефанаваў, што едзе дахаты, і з таго часу мы яго шукалі два дні й не маглі знайсьці. Яго тэлефон быў недаступны... У бацьку стралялі са сьпіны ва ўпор, чалавек, які страляў, быў ззаду яго. Быў вельмі моцна пашкоджаны галаўны мозг, моцны крывацёк, раздрабненьне костак»[7][8].

Жанчына, што жыве побач зь месцам забойства, расказала, што пачула тры стрэла й выйшла на балькон, адкуль пабачыла, што ляжыць мужчына ў лужыны крыві й ад яго адыходзіць малады чалавек у цывільнай вопратцы. «Ён падышоў да яго, паспрабаваў нагой піхнуць, але бачыць кроў, у яго паніка пачалася, ён паклікаў сваіх хлапцоў. Адзін з іх падбег і пачаў трымаць галаву, шыю, відаць кроў спынялі. А гэты малады чалавек, які страляў, падышоў да лавы й выклікаў хуткую. Ён быў вельмі напружаным, нэрваваўся, нават крычаў. Людзі тут спрабавалі падысьці, але ён іх не падпускаў. Лаяўся на іх. Потым сюды падышлі іншыя хлопцы, мяркую, што гэта яго людзі былі, бо іншых ён не падпускаў. Потым другі раз патэлефанаваў у хуткую, каб яны хутчэй ехалі. Магчыма, што ў хуткай удакладнілі, якім чынам адбылося агнястрэльнае раненьне. Бо ён распавядаў, што на яго напалі й гэта была самаабарона. У гэты час падыходзілі людзі, пачалі яго фатаграфаваць. Ён пачаў прыкрывацца кашуляй, дастаў пісталет і пачаў накіроўваць зброю на людзей, пасылаючы іх далей. Людзі адрэагавалі на гэта досыць агрэсіўна. І гэта зразумела». Сьведка таксама адзначае, што стрэл быў у патыліцу, бо мужчына ляжаў на зямлі тварам уніз[9].

У даведцы пра сьмерць Шутава сказана, што яе прычынаю стаў траўматычны ацёк галаўнога мозгу. У графе «зьнешняя прычына сьмерці» паказаны код Y22 — у міжнароднай клясіфікацыі хваробаў(uk) ён расшыфроўваецца як «пашкоджаньне ў выніку стрэлу з ручной агнястрэльнай зброі з нявызначанымі намерамі»[3]. 21 верасьня «Медиазонаю(uk)» быў апублікаваны відэазапіс з камэры на пад’езьдзе дому 334 на Маскоўскай вуліцы(be) ў Берасьці, пад вокнамі якога 11 жніўня адзін з «ціхароў» у цывільным адзеньні стрэліў Генадзю Шутаву ў патыліцу. Гэты запіс зьяўляецца пацьвярджэньнем таго, што афіцыйная вэрсія Сьледчага камітэту пра тое, што байкер і яго сябар з мэталічнымі трубамі ў руках напалі на міліцыянтаў і паспрабавалі адабраць у іх зброю, зьяўляецца фальшываю. У руках у Шутава й яго сябра Кардзюкова не было ні арматуры, ні металічных трубаў, і ніякіх папераджальных стрэлаў уверх з боку супрацоўнікаў карных сілавых структураў у цывільным таксама не было. Таксама яны не нападалі на «ціхароў», а тыя самі да іх падышлі[4].

6 кастрычніка на сустрэчы са студэнтамі БрДТУ пракурор Берасьцейскай вобласьці Віктар Клімаў адмовіўся падзяліцца вынікамі расьследаваньня, спаслаўшыся на таямніцу сьледства[10]. Як напісала «Брестская газета», адзіны сьведка забойства Шутава Аляксандар Кардзюкоў затрыманы 13 жніўня й з тых часоў не выходзіць на сувязь[10].

Напрыканцы першай дэкады лістапада 2020 году сваякі забітага атрымалі адказ ад Сьледчага камітэту, што для адкрыцьця крымінальнае справы па факту забойства «няма падставаў»[11][12][13].

Станам на 28 сьнежня 2020 году крымінальная справа па факце забойства самога Шутава не была распачатая, у той час як Сьледчы камітэт яшчэ не закрыў справу супраць Шутава за супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў. Адначасова ў замаху на забойства быў абвінавачаны Аляксандар Кардзюкоў, сьведка забойства Шутава, які быў арыштаваны й першапачаткова абвінавачаны ў супраціве супрацоўніку міліцыі[14]. Чаму артыкул быў зьменены, не патлумачылі, але сястра Кардзюкова лічыць, што гэта магло быць зроблена для поўнага апраўданьня тых, хто страляў[15].

СудРэдагаваць

2 лютага 2021 году стала вядома, што Аляксандара Кардзюкова будуць судзіць за замах на забойства, у той час як крымінальная справа па факце забойства самога Генадзя Шутава не вядзецца[16].

На судзе Кардзюкова 16 лютага 2021 году высьвятлілася, што 11 жніўня 2020 году на Маскоўскай вуліцы(be) ў Берасьці ў патыліцу Шутаву стрэліў вайсковец 5-й брыгады спэцпрызначэньня, капітан Раман Гаўрылаў, які быў у цывільным і меў пры сабе пісталет Макарава[17][18][19].

25 лютага 2021 году Берасьцейскі абласны суд(be) (судзьдзя — Сьвятлана Крэмянеўская) прызнаў вінаватымі Шутава ў супраціве з ужываньнем гвалту, а Кардзюкова таксама і ў замахе на забойства[20]. Забітаму Шутаву вынесьлі абвінаваўчы прысуд без прызначэньня пакараньня, а Кардзюкова асудзілі на 10 год пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, як запрасіў дзяржабвінаваўца Генадзь Буры[21]. Пацярпелымі прызналі вайскоўцаў 5-й брыгады спэцпрызначэньня Рамана Гаўрылава й прапаршчыка Арсеня Галіцына, якія стралялі па абодвух на паражэньне[20].

Блізкія родзічы Шутава й Кардзюкова назвалі прыгавор абсурдам і паставілі пад сумнеў сумленнасьць суда[22][23]. Тураваў ім і берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк, які назваў суд «шырмаю карных задачаў», таму што ён не адказваў крытэрыям бесстароннасьці й незалежнасьці, а сама справа вялася дзеля абароны вайскоўцаў ад справядлівага суда[23].

ПахаваньнеРэдагаваць

20 жніўня дачка забітага паведаміла, што цела бацькі сваякам дагэтуль не аддалі, таму дзень пахаваньня пакуль невядомы. Сваякі хацелі пахаваць Генадзя Шутава ў Жабінцы, бо ў гэтым горадзе жыве яго маці[24]. 24 жніўня забітага там і пахавалі[25][26].

Асабістае жыцьцёРэдагаваць

Генадзь Шутаў быў жанаты, меў пяцёра дзяцей і ўнука[3][27].

РэакцыяРэдагаваць

17 верасьня 2020 году Эўрапейскі парлямэнт у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасьцю дэпутатаў, заклікаў да правядзеньня «незалежнага і эфэктыўнага расьследаваньня» звязанай з пратэстамі сьмерці Генадзя Шутава[28].

19 лістапада 2020 году жыхары Берасьця запісалі відэазварот у сувязі з эксалацыяю гвалту на Беларусі, сярод іншыга акцэнтаваў увагу ўладаў на неабходнасьці расьледваньня забойства Генадзя Шутава, каб вінаватыя ў ім панесьлі пакараньне ў адпаведнасьці з законам[29]. 26 лістапада Эўрапейскі парлямэнт у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасьцю дэпутатаў, з заклікам «хуткага, дбайнага, бесстароньняга й незалежнага расьследаваньня» забойстваў падчас пратэстаў у Беларусі, у тым ліку Генадзя Шутава, падтрымаў ініцыятыву берасьцейцаў[30].

25 лютага 2021 году Сьвятлана Ціханоўская ўзважыла рашэньне суда, заняў бок сродкаў масавай інфармацыі і актывістаў, якія лічаць, што абвінавачваньні былі надуманыя ў рамках рэпрэсіяў, накіраваных на ўтрыманьне пры ўладзе прэзыдэнта Аляксандара Лукашэнкі: «Мірны дэманстрант Генадзь Шутаў быў застрэлены сілавікамі ў цывільным у мінулым жніўні. Яго сябар Аляксандар Кардзюкоў быў сьведкам гэтага і ўцёк. Сёньня суд прыгаварыў Кардзюкова да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Забітага Шутава назвалі вінаватым, а яго забойцу — ахвяраю»[31].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ https://binkl.by/read/vybory/kak-na-samom-dele-umer-brestchanin-gennadij-shutov-versiya-ochevidtsev-i-militsii-oni-ne-sovpadayut/
  2. ^ В госпитале умер мужчина из Бреста, в которого силовики выстрелили на протестах. Ему было 43 года(рас.). TUT.BY (2020-08-19).
  3. ^ а б в Алексей Шунтов. (2020-09-03) Выстрел на Московской улице. Что мы знаем о смерти Геннадия Шутова(рас.). Медиазона(ru)Праверана 2020-10-05 г. Архіўная копія ад 2020-10-05 г.
  4. ^ а б Алексей Шунтов. (2020-09-21) Убийство Геннадия Шутова в Бресте. Что мы узнали из записи камеры видеонаблюдения(рас.). Медиазона(ru)Праверана 2020-10-05 г. Архіўная копія ад 2020-10-05 г.
  5. ^ Настасья Занько. (2020-08-19) В Минске умер брестчанин, который получил огнестрельное ранение во время митингов(рас.). Onliner.byПраверана 2020-12-21 г. Архіўная копія ад 2020-12-21 г.
  6. ^ Сьледчы камітэт апісаў абставіны забойства берасьцейца падчас акцыі пратэсту(бел.). Свабода (2020-08-19). Праверана 2020-09-10 г. Архіўная копія ад 2020-09-10 г.
  7. ^ Берасьцейцы нясуць кветкі на месца гібелі Генадзя Шутава. ФОТА(бел.). Свабода (2020-08-20). Праверана 2020-09-10 г. Архіўная копія ад 2020-09-10 г.
  8. ^ Алесь Дашчынскі. (2020-08-19) «У бацьку стралялі са сьпіны ва ўпор». Што кажа дачка пра сьмерць берасьцейца ад раненьня ў галаву(бел.). СвабодаПраверана 2020-09-10 г. Архіўная копія ад 2020-08-21 г.
  9. ^ CK. (2020-08-20) Сведкі распавялі, што адбывалася пасля таго, як стрэлілі ў Генадзя Шутава(бел.). БелсатПраверана 2020-09-10 г. Архіўная копія ад 2020-09-10 г.
  10. ^ а б «Когда будет суд, все узнаете» (рас.) // Брестская газета : газэта. — 2020. — № 41 (930). — С. 2.
  11. ^ Служба информации «БГ». Оснований для возбуждения уголовного дела не имеется (рас.) // Брестская газета : газэта. — 2020. — № 46 (935). — С. 2.
  12. ^ Близкие Геннадия Шутова получили ответ от СК: «Достаточных оснований для возбуждения уголовного дела не имеется»(рас.). Брестская газетаПраверана 2020-11-14 г. Архіўная копія ад 2020-11-14 г.
  13. ^ Катерина Борисевич. (2020-11-10) «Сломаны ребра, грудина, но причина смерти — проблемы с сердцем». Что СК ответил семьям погибших на протестах(рас.). TUT.BYПраверана 2020-11-14 г. Архіўная копія ад 2020-11-14 г.
  14. ^ Служба информации «БГ». (2020-12-28) Вместо сопротивления сотруднику покушение на убийство: свидетелю смертельного ранения Шутова изменили обвинение(рас.). Брестская газета. Архіўная копія ад 2020-12-28 г.
  15. ^ Радыё Свабода. Відавочцу сьмерці Генадзя Шутава абвінавацілі ў замаху на забойства(бел.). СвабодаПраверана 2020-12-28 г. Архіўная копія ад 2020-12-28 г.
  16. ^ Брестчанина, который был вместе с Геннадием Шутовым 11 августа, этапировали из минского СИЗО в брестское(рас.). Брестская газета (2021-02-02). Праверана 2021-02-02 г. Архіўная копія ад 2021-02-02 г.
  17. ^ В Бресте судят Александа Кордюкова, который был вместе с Геннадием Шутовым, когда того смертельно ранили(рас.). Брестская газетаПраверана 2021-02-17 г. Архіўная копія ад 2021-02-17 г.
  18. ^ На судзе ў справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў(бел.). Свабода (2021-02-17). Праверана 2021-02-18 г. Архіўная копія ад 2021-02-18 г.
  19. ^ «Хацеў стрэліць у перадплечча». На судзе ў Берасьці стала вядома, хто забіў Генадзя Шутава(бел.). Свабода (2021-02-16). Праверана 2021-02-18 г. Архіўная копія ад 2021-02-18 г.
  20. ^ а б Погибшего Шутова признали виновным, Кордюкову дали 10 лет. По делу о выстреле в Бресте огласили приговор(рас.). TUT.BY (2021-02-25). Праверана 2021-02-26 г. Архіўная копія ад 2021-02-26 г.
  21. ^ Александра Кордюкова и застреленного Геннадия Шутова признали виновными в сопротивлении сотрудникам при исполнении(рас.). Брестская газета (2021-02-25). Праверана 2021-02-26 г. Архіўная копія ад 2021-02-25 г.
  22. ^ 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат(рас.). TUT.BY (2021-02-25). Праверана 2021-02-26 г. Архіўная копія ад 2021-02-25 г.
  23. ^ а б Родные Шутова и Кордюкова назвали суд и приговор абсурдом, правозащитник – ширмой карательных задач(рас.). Брестская газета (2021-02-25). Праверана 2021-02-26 г. Архіўная копія ад 2021-02-26 г.
  24. ^ Алесь Дашчынскі. (2020-08-20) У Жабінцы зладзілі вечар памяці берасьцейца, які загінуў падчас пратэстаў(бел.). СвабодаПраверана 2020-09-10 г. Архіўная копія ад 2020-09-10 г.
  25. ^ В Жабинке простились с погибшим (рас.) // Брестская газета : газэта. — 2020. — № 35 (924). — С. 3.
  26. ^ В Жабинке простились с мужчиной, который умер от огнестрельного ранения в голову во время протестов в Бресте(рас.). TUT.BY (2020-08-24). Праверана 2020-12-21 г. Архіўная копія ад 2020-12-21 г.
  27. ^ "В отца стрелял не милиционер, не ОМОН, а военный". Дочь погибшего во время протестов в Бресте – о трагедии и действиях властей(рас.). Настоящее время(be) (2020-09-05). Праверана 2021-02-28 г. Архіўная копія ад 2021-02-28 г.
  28. ^ Европарламент принял резолюцию по Беларуси и вмешательству России(рас.). Міжнароднае францускае радыё (2020-09-17). Праверана 2021-02-17 г. Архіўная копія ад 2020-10-28 г.
  29. ^ «Хватит, надоело, баста. Пора браться за ум, а не за полицейские дубинки»: Жители Бреста записали видеообращение(рас.). Брестская газета (2020-11-19). Праверана 2020-11-20 г. Архіўная копія ад 2020-11-20 г.
  30. ^ Санкции, международное расследование преступлений. Европарламент принял новую резолюцию по Беларуси(рас.). TUT.BY (2020-11-26). Праверана 2020-11-26 г. Архіўная копія ад 2020-11-26 г.
  31. ^ Matthias Williams; Stephanie Nebehay; Philippa Fletcher. (2021-02-25) Protester jailed in Belarus for 10 years as U.N. warns of 'human rights crisis'(анг.). ReutersПраверана 2021-02-26 г. Архіўная копія ад 2021-02-26 г.

Чытайце таксамаРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
Раман Бандарэнка | Алег Бябенін | Аляксандар Віхор | Віктар Ганчар | Васіль Гроднікаў | Зьміцер Завадзкі | Юры Захаранка | Генадзь Карпенка | Анатоль Красоўскі | Мікіта Крыўцоў | Анатоль Майсеня | Аляксандар Тарайкоўскі | Вераніка Чаркасава | Генадзь Шутаў

Глядзіце таксама: Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020)