Геаграфічная абалонка
Геаграфічная абалонка — цэласная і неразрыўная абалонка Зямлі, асяродзьдзе дзейнасьці чалавека.
Геаграфічная абалонка ахоплівае ніжнія слаі атмасфэры, верхнія тоўшчы літасфэры, амаль усю гідрасфэру і цалкам — біясфэру. Гэтыя складовыя часткі геаграфічнай абалонкі знаходзяцца ў пастаянным судакрананьні і ўзаемадзеяньні. Таўшчыня геаграфічнай абалонкі складае некалькі дзясяткаў кілямэтраў.