Гарадзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк
Гарадзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк (па-расейску: лейб-гвардии Гродненский гусарский полк) — вайсковае падразьдзяленьне Расейскай імпэрыі. Створаны на правах маладой гвардыі ў 1824 годзе з палякаў, якія служылі ў 1-й, 2-й і 3-й гусарскіх і Літоўскай уланскай дывізіі.
Ніжнія чыны палка камплектаваліся з брунэтаў зь невялікімі бародкамі. Агульная палкавая масьць коняў — каракавая (у трубачоў бязь метак). Масьці адрозьніваліся па эскадронах: 1-й эскадрон — чыста каракавыя, 2-й эскадрон — каракавыя беланогія, 3-й эскадрон — каракавыя са зорачкай, 4-й эскадрон — тыя, якія не падыходзілі ў іншыя эскадроны, 5-й эскадрон — сьветла-каракавыя, 6-й эскадрон — каракавыя беланогія з зорачкай і меткамі.
За адметнасьць у польскім паходзе 1831 года палку нададзены правы старай гвардыі. З 1864 меў дыслякацыю ў Варшаве. У 1910 перайменаваны ў лейб-гвардыі Гарадзенскі гусарскі Імпэратрыцы Германскай і Каралевы Прускай Аўгусты-Вікторыі полк, у 1914 годзе, пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны, вернутая папярэдняя назва. У 1915 годзе перайменаваны ў лейб-гвардыі Гарадзенскі гусарскі Яго Імпэратарскай Вялікасьці Вялікага Князя Паўла Аляксандравіча полк, у 1917 годзе перайменаваны зноў у лейб-гвардыі Гарадзенскі гусарскі полк. У 1918 годзе расфарміраваны.
Полк мае наступныя ўзнагароды:
- георгіеўскі штандарт з надпісам «За адметнасьць у турэцкай вайны 1877-78 гг.»
- срэбныя трубы з надпісам «Л.-гв. гарадзенскі гусарскі полк у 1830 г.».
Літаратура
рэдагаваць- История лейб-гвардии Гродненского гусарского полка. В 2-х тт. / Сост. Ю. Л. Елец. — Репринтное издание 1896 года. — Санкт-Петербург: Альфарет, 2007.