Мобінг

(Перанакіравана з «Ганеньне»)

Гане́ньне[1] (мобінг; анг. mob — натоўп) — мэтанакіраванае цкаваньне з боку супрацоўнікаў без паведамленьня прычыны дзеля прымусу падаць заяву аб звальненьні.

Чыньнікі

рэдагаваць

Нападкам на працы спрыяюць: 1) адукацыйнае, маёмаснае і этнічнае адрозьненьне ад іншых супрацоўнікаў; 2) кадравыя перастаноўкі напярэдадні найма; 3) прызначэньне на высокую пасаду і паніжэньне; 4) новананятасьць; 5) страх быць выжытым удалым перасяленцам і маладзёнам пры падзеле працы.

Пераадоленьне

рэдагаваць

Пазьбяганьню выжываньню з працоўнага месца садзейнічаюць: 1) выяўленьне таемных правадыроў; 2) бесстароннасьць; 3) зварот па параду да дасьведчанага супрацоўніка замест кіраўніка; 4) прапанова дапамогі пры бачаньні яе запатрабаванасьці; 5) наўпроставы запыт аб прычыне нялюбасьці ў найбольш ураўнаважанага супрацоўніка; 6) уніканьне крыка і абвінавачаньня; 7) падтрымка іншага гнанага супрацоўніка; 8) пазбаўленьне магчымасьці дакору за няздатнасьць і непрафэсійнасьць[2].

  1. ^ Тлумачэньне слова «Ганеньне». — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2024.
  2. ^ Вольга Кулінковіч. Супраць каго сябруем // Зьвязда : газэта. — 8 кастрычніка 2010. — № 197 (26805). — С. 6. — ISSN 1990-763x.