Галоўны выдавецкі скарб Украіны

Галоўны выдавецкі скарб «Украіна» (па-ўкраінску: Центральний емісійний банк «Україна», па-нямецку: Zentralnotenbank Ukraine) — установа, якую стварыла ў дзяржаўным камісарыяце Ўкраіна нямецкая ўлада[1]. Галоўная задача была стварэньне ўражаньня аднаўленьня мірнага і спакойнага жыцьця ў захопленае Ўкраіне. Ісьцінаю задачаю была высмоктваньне багацьцяў Украіны для ўзбагачэньня немцаў.

Галоўны выдавецкі скарб «Украіна»
па-ўкраінску: Центральний емісійний банк «Україна», па-нямецку: Zentralnotenbank Ukraine
Краіна

{{ {{{1}}} |alias = Нацысцкая Нямеччына |flag alias = Flag of German Reich (1935–1945).svg |flag alias-1933 = Flag of German Reich (1933–1935).svg |flag alias-1933n = Flag of the NSDAP (1920–1945).svg |flag alias-naval = War Ensign of Germany 1938-1945.svg |link alias-naval = Крыгсмарынэ |памер = |name = |variant =

}}
Разьмяшчэньне Роўна

Нагляд за дзейнасьцю "Выдавецкага скарбу" чынілі з Бэрліну праз дзяржаныя закуповыя скарбы.

Дзяржаўныя закуповыя скарбы мелі Галоную ўправу ў Бэрліне. Галоўная ўправа — рада. Яе ўзначаліў начальнік Дзяржаўнага скарбу Нямеччыны. Галоўная ўправа займалася наглядам за:

  • грашовым абаротам маркі ў заваяваных землях.
  • выдачай грашовых пазыкаў

ДЗС мелі галоўную задачу — забясьпячэньне дзейнасьці нямецкага войска на заваяваных землях. Дадатковаю дзейнасьцю стала выманьваньне ў насельнікаў заваяваных земляў каштоўных папер і золата. Для гэтага зь Нямеччыны прывозіліся ў ДЗС скарбовыя білеты. Іх выдавалі па меры неабходнасьці нямецкім ваякам. Яны заказвалі ў нямецкіх дзяржаўных установах харчаваньне, паліва, адзеньне, ўзбраеньне і г.д.

ДЗС было абавязанае прызначыць даручэнцаў ва ўсе аддзяленьні колішняга савецкага Дзяржаўнага банка СССР. Яны назіралі за дзейнасьцю тых аддзяленьняў.

На заваяваных немцамі землях Украіны меліся ў абароце два віда грошаў:

  • савецкія рублі, якія засталіся ад колішняе ўлады
  • карбованцы
  • маркі, якія ўвялі на заваяваных землях. Яны ня дзейнічалі ў Нямеччыне.

Савецкія рублі засталіся ў абароце, бо іх была вялікая колькасьць і тэхнічна было вельмі цяжка пад час вайны іх усе выняць з абароту.

Маркі пачалі дзейнічаць яшчэ з 1939 году. Пасьля заваёвы чарговае краіны Нямеччына выводзіла яе грошы з абароту, а замест уводзіла новыя маркі[a]. Іх у абарот уводзілі т. зв. дзяржаўныя закуповыя скарбы. Яны займаліся праўленьнем грашовага абароту ў заваяваваных краінах і землях. Да канца 1942 году было створана боль 50 ДЗС. Большасьць іх была на землях заваяваных у СССР.

Пасьля пачатку вайны Нямеччыны з СССР у пачатку ліпеня 1941 г. міністар усходніх земляў А. Розэнбэрк пастанавіў аб мене савецкіх рублёў на маркі. Ён быў такі: 10 рублёў мяняўся на 1 марку (10:1).

Грошы для ваякаў

рэдагаваць

Грошы, які ўвялі ў абарот немцы для сваіх ваякаў: [2]:

  • лісты дзяржаўных закуповых скарбаў
  • лісты для нямецкіх ваякаў (т. зв. плацёжныя сродкі харчаваньня)

Лісты для нямецкіх ваякаў — 1, 5, 10, 50 рэйхспфэнінгаў, а таксама 1 і 2 рэйхсмаркаў. Іх выкарыстоўвалі нямецкія ваякі для ўласнага харчаваньня і для адзяваньня, якія закупалі ў сваіх вайсковых крамах.

Дзяржбанк

рэдагаваць

Пасьля заваяваньня земляў нямецкія ўлады аднавілі дзейнасьць аддзяленьняў Дзяржаўнага банку СССР. Яны нават захавалі назву дзяржаўны банк, але бяз слова СССР. Аддзяленьні займаліся гаспадарчымі задачамі. Забясьпечвалі работу неабходных для немцаў прадпрыемстваў:

  • чыгунка
  • вагонарамонтныя заводы
  • тэлеграф

і іншыя прадпрыемствы неабходныя для дзейнасьці нямецкага войска.

Пазыкі даваліся прадпрыемствам пад нямецкім наглядам. Памер быў строга ўказаны ў службовых загадах. Простыя людзі маглі пазычыць грошы з асабістага дазволу немцаў (генеральны камісар, або камісар) ці ўкраінца на пасадзе бургамістра. Памер пазыкі ня больш 10 000 карбованцаў і пад 4,5 % гадавых. Большы памер пазыкі мог быць толькі з асабістага дазволу генэральнага камісара генэральных камісарыятаў Украіны.

Былі дазволеныя ўклады ў банкі. Праўда, савецкія ўклады былі забытыя і непрызнаваліся нямецкімі ўладамі. Уклад можна было з красавіка 1942 году. Уклады давалі 2,5 % гадавых. Прымаліся савецкія рублі і карбованцы.

Аднак у насельнікаў было мала наяўных грошаў, бо не было работы.

Карбованцы

рэдагаваць

У рэйхскамісарыяце Ўкраіна ў месьце Роўна пачалі выпускаць грашовыя знакі — карбованцы па 1, 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 карбованцаў. Адзін карбованец быў роўным аднаму савецкаму рублю. Насельнікам загадвалі да 25 ліпеня 1942 году абмяняць савецкія рублі на карбованцы.

Выпускам карбованцаў займаўся Галоўны выдавецкі скарб. Галоўная ўправа скарбу мела сядзібу ў месьце Роўна. Ён пачаў выпускаць карбованцы 1 чэрвеня 1942 году. Скарб абменьваў савецкія рублі 5 і больш рублёў на карбованцы. Адзін савецкі рубель мяняўся на адзін карбованец. Пры абмене 10 і больш рублёў карбованцы не выдавалі, а захоўваліся на рахунку (конта). Рахунак быў бяз росту, таму даходу не прыносіў.

Пасьля абмену ў абароце засталіся:

  • карбованцы
  • савецкія рублі 1 і 3 рублёў
  • савецкія капейкі (г. зн. усе савецкія манэты)
  • нямецкія маркі і пфэнінгі (плацёжныя сродкі харчаваньня для ваякаў)

Галоўны выдавецкі скарб праводзіў праваслаўленьне абмену савецкіх рублёў на карбованцы[3][4].

Уклад на конта — зьберажэньне на будучыню.
Кантаваньне — спосаб узмацненьня грошай.
Карбованцы серыі 1942 году
Выява Намінал Памеры
Авэрс Рэвэрс
    1 93 × 48 мм
    2 120 × 55 мм
    5 130 × 60 мм
    10 150 × 68 мм
    20 165 × 75 мм
    50 173 × 85 мм
    100 179 × 93 мм
    200 182 × 98 мм
    500 186 × 104 мм

Канец дзейнасьці

рэдагаваць

Галоўны выдавецкі скарб Украіны выдаў па стане на пачатак 1944 году 1 195 млн марак[5].

Выдавецкі скарб Украіны прыпыніў дзейнасьць пасьля захопу места Роўна савецкім Чырвоным войскам ў 1944 годзе.

  1. ^ О. Клименко. Центральний емісійний банк «Україна» – важливий механізм Райху для експлуатації й пограбування окупованих територій у роки Другої світової війни / Архіви України. — 2015. — № 3. — С. 80-100. (укр.)
  2. ^ А. Орлов Оккупационные деньги в Беларуси. // Банкаўскі весьнік : Часопіс. — 2003. — № 31]. — С. 52.
  3. ^ // Нашае слова: выданьне акруговага камісара ў Берасьці. : Часопіс. — 1942.. — № 21 ліпеня.
  4. ^ Загорулько, М.; Юденков А. Ф. (1974.) Крах плана «Ольденбург» (о срыве экономических планов фашисткой Германии на оккупированной территории СССР). (рас.). М.. — Шукай старонку 168.
  5. ^ Алексеев А. М. (1948) Военная валюта / А. М. Алексеев — М., 1948. (рас.) — Шукай старонку 58..
  1. ^ Гэтыя маркі ня трэба мяшаць з "дзяржаўнымі маркамі" — грошамі Нямеччыны.