Вітырых, Вітырык (лац. Wittiricus, Wittericus; ? — 610) — кароль вэстготаў (з 603).

Вітырых
кароль вэстготаў[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 570,
  • невядома
Памёр красавік 610,
Пахаваны
Нашчадкі Ermenberga[d][1]

Біяграфія

рэдагаваць
 
Манэта Вітырыха з надпісам «WITTIRICVS REX»

Увесну 602 году атрымаў даручэньне камандаваць арміяй дзеля выгнаньня бізантыйцаў. Аднак, увесну 603 году замест гэтага павёў свае войскі супраць караля Лювы II, разьлічваючы на падтрымку фракцыі нобіляў, якая выступала супраць дынастыі Лювігільдаў.

Як кароль шмат ваяваў зь бізантыйцамі, але не дасягнуў у гэтым значных посьпехаў.

Меў дачку Эрмэнбэргу, якую хацеў выдаць замуж за караля франкаў Тэўдэрыха II. Эрмэнбэрга выправілася ў Франконскае каралеўства, але неўзабаве па яе прыбыцьці да двара Тэўдэрыха той адправіў яе назад да бацькі, але пакінуў за сабой яе пасаг. Раз’юшаны Вітырых склаў хаўрус супраць Тэўдэрыха з Хлётарам II, Тэўдэбэртам II і каралём лянгабардаў Агілульфам, але ваенных дзеяньняў не адбылося.

У красавіку 610 годзе стаў ахвярай змовы каталіцкай фракцыі прыдворнай шляхты і каталіцкага духавенства[2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 86. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  2. ^ Rachel L. Stocking, Bishops, councils, and consensus in the Visigothic Kingdom, 589—633. — Ann Arbor: University of Michigan Press, 2000. P. 119.