Вікіпэдыя:Telegram
Telegram — мінімальна бясплатная служба хуткага абмену паведамленьнямі, даступная ў выглядзе вэб-інтэрфэйсу і праграмаў для кампутара ды мабільных прыладаў, якая дазваляе карыстальнікам дадаваць і абменьвацца фатаздымкамі, налепкамі, галасавымі ды тэкставымі паведамленьнямі, файламі любога тыпу, а таксама рабіць аўдыё- і відэавыклікі. Чат для камунікаваньня ўдзельнікаў беларускай Вікіпэдыі заснаваны ў 2018 року і выкарыстоўваецца для атрыманьня парадаў і дапамогаў, ды проста размоваў між вікіпэдыстамі. А ў канале публікаецца цікавая інфармацыя і штодзённая статыстыка.
Апісаньне
рэдагавацьЧат ды канал ня ёсьць афіцыйнымі праектамі Вікіпэдыі беларускай мовай, не належаць і не кантралююцца Фундацыяй Вікімэдыя. Гэта плятформы, якія вядуць самі добраахвотнікі ды ўдзельнікі праекту і створаныя з мэтай больш зручнай камунікацыі вікіпэдыстаў, для абмену інфармацыяй, абмеркаваньняў і ўзаемадапамогі. Аднак, паколькі ў чаце ды канале прысутнічае ня ўся супольнасьць беларускай Вікіпэдыі — яны прыдатныя толькі для камунікацыі, кансультацый і больш зручнага ўзаемадзеяньня, а больш важныя абмеркаваньні павінны ладзіцца на адпаведных старонках Вікіпэдыі. Рашэньні, прынятыя ў абмеркаваньнях Telegram-чату, не зьяўляюцца абавязковымі для Вікіпэдыі.
Чат ёсьць своасаблівым працягам колішняга чату ў IRC, да таго ж там адсутнічаюць фармальныя правілы ды абмежаваньні. Ягоныя ўдзельнікі павінны ўсьведамляць, што ўсе размовы ў Telegram можа прачытаць кожны, хто далучыцца да сэрвэру.
Поўны пералік наяўных каналаў і чатаў іншых моўных праектаў супольнасьці Вікімэдыі можна знайсьці на старонцы ў праекце Мэтавікі.
Запрашэньні
рэдагавацьВы можаце апавясьціць іншых удзельнікаў пра існаваньне чату і каналу ў тэлеграме, дадаўшы на сваю старонку ўдзельніка адмысловы шаблён {{Удзельнік/Telegram}}:
Карткі ўдзельнікаў | |||
---|---|---|---|
{{Шаблён:Удзельнік/Telegram}} | Выкарыстаньне |
Выкарыстаньне
рэдагавацьTelegram можна бясплатна загрузіць на якую-кольвек з апэрацыйных сыстэмаў: Microsoft Windows, macOS, Linux, а таксама мабільных, такіх як iOS ды Android, альбо можна карыстацца сайтам у большасьці браўзэраў без аніякіх загрузак. Далучыцца да чату і каналу ў Telegram можна, перайшоўшы па разьмешчаных вышэй спасылках. Пасьля далучэньня карыстальнік можа проста вярнуцца на сайт Telegram або адкрыць кліент на ўласны выбар.