Найбольш распаўсюджаная супраца ГБАМ зь Вікісупольнасьцю — гэта супольніцтва зь мясцовай Вікісупольнасьцю, каб стварыць і пашырыць лічбавы збор. Пашыраныя празь вікіпраекты мультымэдыя тлумачаць найбольш прагляданыя крыніцы зьвестак у Сеціве і забясьпечваюць прагляд і выкарыстаньне Вашага збору па ўсім сьвеце.

Часта яны ўлучаюць масавыя запампоўкі ў Вікісховішча. Супраца вагаецца ад запамповак жмені відэазапісаў па матэматыцы або выяваў з вэтэрынарных збораў унівэрсытэцкіх музэяў да вялізных унёскаў адкрытага зьместу ад нацыянальнага музэю або бібліятэкі. Кожная зь іх дае магчымасьць мясцовым зборам на прадстаўленьне і выкарыстаньне ўдзельнікамі па ўсім сьвеце, што ажыцьцяўляе прызначэньне ўстановы ў пашырэньні збораў. Часам сусьветная грамадзкасьць праглядацьме збор вэтэрынарнай анатоміі з унівэрсытэту звыш мільёна разоў штомесяц.

Іншымі спосабамі пашырыць лічбавыя мэдыязборы служаць: іх перапісваньне ў Вікікрыніцах або стварэньне новых запісаў ці здымкаў жывых звычаяў, або ўкладаньне зьвестак аб прадметах у сувязі зь Вікізьвесткамі. Кожны з гэтых праектаў можа садзейнічаць працы ўстановы: узбагаціць, пашырыць або зрабіць больш даступнымі прадметы ў зборы.