Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю-2021/Правілы
Удзельніцы і ўдзельнікі тэматычнага пісьмовага спаборніцтва атрымаюць за стварэньне найбольшага ліку артыкулаў аб заказьніках і помніках прыроды Беларусі узнагароды на суму: 100 $ — за 1-е месца, 60 $ — за 2-е і 40 $ — за 3-е.
Паводле правілаў фотаспаборніцтва ў Беларусі, кожны пададзены здымак мае:
- быць зьнятым і загружаным самастойна;
- быць загружаным ад 1 чэрвеня 2021 году а 00:00 да 31 ліпеня 2021 году а 23:59 паводле беларускага часу (UTC+3) ў Вікісховішча;
- быць пад вольнай ліцэнзіяй;
- зьмяшчаць вызначаны заказьнік, помнік прыроды або іншы прыродаахоўны абшар Беларусі.
Можна ўдзельнічаць у фотаспаборніцтве зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі. Таксама варта мець дзейны адрас электроннай пошты ў Наладах уліковага запісу. Да 1 верасьня 2021 году журы абвяшчае 10 мясцовых пераможцаў на c:Commons:Wiki Loves Earth 2021/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктыву), непаўторнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі. Паводле гранту, пераможцы беларускага кола фотаспаборніцтва «ВЛЗ-2021» атрымаюць узнагароды на суму: 200 $ — за 1-е месца, 120 $ — за 2-е і 80 $ — за 3-е.