Што такое «Віківясна»? рэдагаваць

 
Артыкул пра Касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла (Дэмбна) пакуль не напісаны

Праект «Вясна Вікімэдыі ЦУЭ» — грамадзкі конкурс па рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху Вікімэдыя і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднай супрацы некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах ЦУЭ.

Які абсяг праекту? рэдагаваць

У цэлым прымальныя ўсялякія энцыкляпэдычна значныя тэмы, якія датычаць рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія, летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры і да т.п.

Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства? рэдагаваць

Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных філіяў Фундацыі «Вікімэдыя», вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў Вікімэдыі. Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная каманда.

Як адбываецца супраца па тэматыцы конкурсу? рэдагаваць

Міжнародная каманда ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве skype, IRC ці іншых кантактных каналаў. Існуе таксама суполка ў Facebook.

Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў? рэдагаваць

Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён тычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (прыклады вышэй), ці скарыстаць прапанаваны сьпіс, створаны асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы конкурсу. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак зьяўляецца пералікам найбольш істотных тэмаў па краіне, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

Калі афіцыйны пачатак конкурсу? рэдагаваць

Конкурс афіцыйна пачынаецца 21 сакавіка і цягнецца да 31 траўня 2020 году. Сьпіс датаў, у якія ствараем артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на Мэтавікі.

Якім чынам будзе весьціся падлік унёску? рэдагаваць

Усе ахвотныя рэгіструюцца ў табліцы ўдзельнікаў, пасьля чаго дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс. Рэгістрацыя не абавязковая, аднак яна дазваляе адсачыць Ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

Якія будуць узнагароды? рэдагаваць

У бюджэце гранта згадваюцца па «€400» на «ўзнагароды на мясцовым узроўні», у тым ліку для «Вікісупольнасьці Беларусі». Пры захаваньні ўмоваў узнагароды складуць за найбольшы лік створаных артыкулаў €200 і €100 за 1-е і 2-е месцы адпаведна, за найбольшы лік палепшаных артыкулаў — €100.