1. Што такое «ВікіВясна»? рэдагаваць

 
Артыкул пра Касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла (Дэмбна) пакуль не напісаны

Праект «ВМЦіУЭ Вясна» — грамадзкі конкурс па рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху Вікімэдыя і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднага супрацоўніцтва некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах рэгіёну ЦіУЭ.

2. Які абсяг праекту? рэдагаваць

У цэлым прымальныя любыя энцыкляпэдычна значныя тэмы, якія датычаць рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія, летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры…

3. Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства? рэдагаваць

Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных філіяў фундацыі Вікімэдыя, вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў Вікімэдыі. Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная каманда.

4. Як адбываецца супрацоўніцтва па тэматыцы конкурсу? рэдагаваць

Міжнародная каманда ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве skype, IRC ці іншых кантактных каналаў. Існуе таксама група ў Facebook.

5. Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў? рэдагаваць

Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён датычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (прыклады былі прыведзеныя вышэй), ці скарыстацца прапанаваным сьпісам, створаным асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы конкурсу. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак зьяўляецца пералікам найбольш істотных тэмаў па краіне, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

6. Калі афіцыйны пачатак конкурсу? рэдагаваць

Конкурс афіцыйна пачнецца ў сакавіку і працягнецца да 31 траўня 2018. Сьпіс датаў, у якія будзем ствараць артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на ВікіМэце.

7. Якім чынам будзе весьціся падлік унёску? рэдагаваць

Усе ахвотныя рэгіструюцца ў табліцы ўдзельнікаў, пасьля чаго дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс. Рэгістрацыя не абавязковая, аднак яна дазваляе адсачыць Ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

8. Якія будуць узнагароды? рэдагаваць

Пакуль ніякіх. Толькі падзяка, рэспэкт і «+» у карму.