Вікіпэдыя:Праект:Выклік Вікіпрагалу-2022/Прычына
Спаборніцтва ладзяць Міністэрства замежных справаў Швэцыі і «Вікімэдыя Швэцыі» (швэд.) з падтрымкай швэдзкіх амбасадаў, Управы ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і аддзелаў «Вікімэдыі» па ўсім сьвеце, у тым ліку Вікісуполкі Беларусі. Вікіпэдыі не стае артыкулаў пра ўсе віды прадметаў, і праз гэтае спаборніцтва мы спадзяемся палепшыць артыкулы наконт жанчынаў. Паляпшэньне артыкулаў і асьвятленьня наконт жанчынаў у Вікіпэдыі важна для пэўнасьці, што чытачкі і чытачы знаходзяць высакаякасныя зьвесткі пра людзей, якія дапамаглі скласьці наш сьвет.