Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Ліцьвіны

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  • Ініцыятар: Jim

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  • Супраць. Артыкул у цяперашнім стане трэба значна перапрацоўваць. А зараз ён выглядае як АРДАС. Wizardist г 05:16, 15 чэрвеня 2010 (UTC)
  • Супраць. Артыкул крайне не энцыкляпэдычны і патрабуе значнай перапрацоўкі згодна з АК --Jauhienij 13:14, 21 чэрвеня 2010 (UTC)
Як аўтар большай часткі артыкула, прашу яго не апрацоўваць і не выбіраць у абраныя, абы засталася тая інфармацыя, што ёсьць. Людзі заходзяць на гэту старонку, каб даведацца пра сваю гісторыю, а не каб красавацца энцыкляпэдычнасьцю стыля. Хай не будзе абраным, абы не пераапрацоўвалі, і засталося тое, што ёсьць. Rasool 12:45, 25 чэрвеня 2010 (UTC)
Усе артыкулы ў Вікіпэдыі павінны быць нэўтральнымі і энцыкляпэдычнымі, а інфармацыя павінна быць пацьверджана аўтарытэтнымі крыніцамі. Гэты артыкул, збольшага, мае аднабаковы зьмест і нагадвае школьнае эсэ. Думаю, пасьля перапрацоўкі, асабліва стылістычнай, і растаўленьня шаблёнаў на адсутнасьць крыніцаў гэты артыкул будзе карысным для ўсіх хто цікавіцца гісторыяй, а не вашай яе інтэрпрэтацыяй. --Jauhienij 12:59, 25 чэрвеня 2010 (UTC)

Дапрацоўкі

рэдагаваць

Камэнтары

рэдагаваць

Вылучэньне не падтрыманае. Недахопы ня выпраўленыя. --Red_Winged_Duck 21:33, 21 траўня 2011 (EEST)[адказаць]