Шахматы
Шахматы

Ша́хматы, ша́хінастольная лягічная гульня, якая спалучае ў сабе элемэнты мастацтва, навукі і спорту. Адна з найстарэйшых гульняў на Зямлі, што захаваліся да нашага часу. Радзімай шахматаў зьяўляецца Індыя. Не пазьней за пачатак VI стагодзьдзя на паўночным яе захадзе зьявілася першая вядомая нам гульня, роднасная шахматам — чатуранга, што ў перакладзе азначае «чатыры вайсковыя падразьдзяленьні». У тым жа VI або, магчыма, у VII стагодзьдзі чатуранга была запазычаная арабамі. На Арабскім Усходзе чатуранга была рэфармаваная й набыла рысы больш падобныя на сучасныя шахматы. У арабаў яна атрымала назоў шатрандж, у пэрсаў — «шатранг». Пазьней у таджыкаў шатрандж атрымаў назву «шахмат» (у перакладзе — «уладар павержаны»). У VIIIIX стагодзьдзях, падчас заваяваньня Гішпаніі арабамі шатрандж трапіў у Гішпанію, затым, цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў — у Партугалію, Італію і Францыю. Гульня хутка заваявала сымпатыі эўрапейцаў. У XIXII стагодзьдзях шахматы лічылі адной з самых распаўсюджаных забаў фэадальнай шляхты і ўлучылі іх у праграму рыцарскага выхаваньня. Эўрапейскія майстры прадоўжылі мадыфікацыю правілаў, у рэшце рэшт пераўтварыўшы шатрандж у сучасныя шахматы.
(артыкул цалкам…)