Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2007-05
Гера́льдыка (ад позьнелацінскага: heraldus — вяшчальнік) — спэцыяльная гістарычная навука, якая вывучае паходжаньне, разьвіцьцё, грамадзка-прававое значэньне і фармаваньне герба і інстытут яго карыстаньня. Падзяляецца на тэарэтычную (вывучэньне гербаў) і практычную (стварэньне новых гербаў). Разьвіцьцё гербавага мастацтва пачалося ў Эўропе пасьля падзеньня Рымскай імпэрыі падчас узьнікненьня фэадалізму і арыстакратыі.