Архівы

Калі ласка, у каго ёсьць час, дарабіце справу – даперанясіце катэгорыі кшталту User ko з усімі падкатэгорыямі ў Вікіпэдыйцы, якія ведаюць мову ko і гэтаксама з астатнімі. Поўны сьпіс тут: Вікіпэдыйцы паводле мовы. Потым трэба выправіць спасылкі на катэгорыі на Бабілёнскай вежы. Сам зрабіць не магу, бо зьявіліся неадкладныя справы, часу ня будзе яшчэ тыдня з два. Загадзя дзякуй. --Bełamp 13:08, 13 чэрвеня 2007 (UTC)

Паспрабую зрабіць. --EugeneZelenko 13:29, 13 чэрвеня 2007 (UTC)

Выява Зьмітрака Бядулі

рэдагаваць

Ці можа хто дапамагчы ў «набыцьці» свабоднай выявы пісьменьніка? --yurtsevich 13:46, 20 красавіка 2008 (UTC)

Мяркую, што штосьці ўжо ёсьць у грамадзкай уласнасьці, але трэба пашукаць па кнігах (+ інфармацыю пра фатографа). --EugeneZelenko 14:30, 20 красавіка 2008 (UTC)
У Вікі не знаходжу. Уласна ў мяне ёсьць том Бядулі «Беларускага кнігазбору», у якой ёсьць выявы, але яны ж падпадаюць пад ахову праў. --yurtsevich 15:09, 20 красавіка 2008 (UTC)
Вось знайшоў неблагую выяву http://www.meod.by/ru/news/ea9b4d96f6a55469.html . На запыт пра правы ўладаньня адказу не атрымаў. То бок выкарыстоўваць без адказу не можам, так? Нават калі выява не абаронена правамі, раз крыніцы не ведаем - забарона на выкарыстаньне?.. --yurtsevich 23:27, 24 красавіка 2008 (UTC)
Гэта выява можа быць ананімным творам, зробленым 70 гадоў таму, але вялікай упэўненасьці ў гэтым няма (аўтар можа быць вядомы, невядома краіна, дзе быў зроблены здымак і г.д.). Паўтаруся, лепей будзе пашукаць у кнігах (можа будзе вядомая дата і месца). Ці ёсьць збор твораў? Напрыклад, у выданьні твораў Янкі Купалы, Кандрата Крапівы, Янкі Маўра есьць шмат фотаздымкаў. --EugeneZelenko 14:13, 25 красавіка 2008 (UTC)
У мяне ёсьць том выбраных твораў Бядулі, у якім ёсьць яго фотаздымкі. Але ці магу я так проста іх выкарыстоўваць? Пакуль у гэтых пытаньнях з правамі я «плаваю». -- yurtsevich 14:38, 25 красавіка 2008 (UTC)
Выкарыстоўваць можна, але ў якіх мэтах? Лепей за ўсё даведацца, ці знаходзіцца выява ў грамадзкай уласнасьці (артыкулы 22 – 23 закону РБ аб аўтарскім праве і сумежных правах) — мінула 50 гадоў са сьмерці аўтара, альбо публікацыі твора для ананімнай работы. У Летуве — 70 гадоў. --EugeneZelenko 14:54, 25 красавіка 2008 (UTC)

Ці можа хто стварыць ці адрэдагаваць Шаблён:Сьвяты. Дзякуй. Удзельнік:Karybut

Крыху падправіў, глядзіце шаблёны {{Сьвяты}} і {{Сьвятая}}. Прыклады ўзяў проста што ў галаву прыйшло, таму значэньні можна выправіць на тыя, што больш адпавядаюць рэчаіснасьці. —zedlik 00:24, 21 красавіка 2009 (UTC)