Віктар Шымук
Ві́ктар (Віке́нці) Мікала́евіч Шыму́к (2 красавіка 1933, в. Зьмяёўцы, Зьдзецельскі раён — 18 верасьня 1998) — беларускі пісьменьнік і перакладчык.
Віктар Шымук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 красавіка 1933
|
Памёр | 18 верасьня 1998 (65 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, пісьменьнік, паэт |
Пасьля заканчэньня васьмі клясаў працаваў адказным сакратаром зьдзецельскай раённай газэты «За новую вёску» (1949—1951). Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе. У 1951 годзе паступіў на аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (скончыў завочна ў 1957). Адначасова працаваў у рэдакцыі газэты «Калгасная праўда», потым — літсупрацоўнікам рэдакцыі газэты «Звязда» (1967—1971), адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1974—1977). Пасьля намесьнік галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчаньня на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1964 г.
Літаратурную працу пачаў у 1949 годзе.
Творчасьць
рэдагаваць- «Каля Броннай гары» (1960)
- «Мы вясне дапамагалі» (1962), зборнік вершаў
- «Дочкі сіняга Немана» (1964)
- «Добрай раніцы, поле» (1964), кніга нарысаў
- «Свіцязянскія хвалі» (1968), зборнік вершаў
- «Помняць пушчы і паляны» (1969), зборнік апавяданьняў
- «Сын каваля» (1970)
- «Коля Гойшык» (1971)
- «Дыханнем ліпеньскім сагрэтыя» (з Л. Сьмілавіцкім, 1971)
- «Світанне» (1972), зборнік вершаў
- «Леў Даватар» (1973)
- «Пасля працы рупнай» (1974)
- «Рэха Аўроры» (1979)
- «Марылі пра шчасце хлапчукі» (паэмы, 1981)
- «Святло красавіцкіх бяроз» (1983), зборнік вершаў
- «Ад хаты да хаты» (1983), зборнік сатырычных вершаў
- «Спелы жнівень» (1990), зборнік вершаў
На шэраг вершаў напісаныя песьні.