Віктар Чавусаў
беларускі грамадзкі дзеяч
Віктар Іванавіч Чавусаў (30 ліпеня 1871, г. Санкт-Пецярбург — 1920) — беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст.
Скончыў у 1892 Менскую гімназію, у 1899 Пецярбурскі ўнівэрсытэт. Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага ў Менску. Адзін з кіраўнікоў Менскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў і Менскага літаратурна-артыстычнага таварыства.
Выдавец, рэдактар-выдавец газэты "Минский курьер". У 1915—1917 старшыня камітэту Менскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, які зьяўляўся цэнтрам літаратурна-грамадзкага руху ў горадзе. Беспасьпяхова хадайнічаў у сьнежні 1916 аб правядзеньні лекцыі Максіма Багдановіча "Беларускае адраджэньне". У 1918 ўваходзіў у Менскае беларускае прадстаўніцтва.