Віктар Іванавіч Баркоўскі

расейскі дыялектоляг
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.

Віктар Іванавіч Баркоўскі (6 (19) студзеня 1900, Менск, Расейская імпэрыя26 студзеня 1982, Масква, СССР) — мовазнавец, прафэсар (1930), чалец КПСС (з 1947), доктар філялягічных навук (1950), чал.-кар. АН СССР (1958), чал.-кар. Германскай АН у Бэрліне (НДР, 1967), ганаровы доктар філязофіі (ГДР, 1967), чал.-кар. Акадэміі навук і літаратуры ў Майнцы (ФРГ, 1969), акадэмік АН СССР (1972).

Біяграфія

рэдагаваць

Ягоны бацька, Іван Адамавіч Баркоўскі (1855—1905), выкладчык старажытных моваў, незадоўга да скону прыняў сан праваслаўнага сьвятара. У 1918 годзе Віктар Баркоўскі заканчвае з залатым мэдалём Другую кішынёўскую гімназію (1918).

У 1919 г. паступіў на гісторыка-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту і быў пакліканы на ваенна-марскую службу ды накіраваны на эканамічны факультэт Гаспадарчай акадэміі РСЧА і Флёта але вучобы ва ўнівэрсытэце не пакінуў, нават зрабіў паведамленьне «Дуэль і сьмерць М. Ю. Лермантава». У 1921 г. займае пасаду памочніка начальніка аддзела ўпраўленьня вышэйшымі марскімі вучэбнымі ўстановамі. У 1921—1922 гадах памочнік начальніка аддзела Штаба камандуючага марскімі сіламі РСФСР. Тады ж ён бярэцца шлюбам са старэйшай за сябе Натальляй, дачкой славутага беларускага мовазнаўцы Яўхіма Карскага ды заканчвае этноляга-лінгвіствчны факультэт Петраградзкага ўнівэрсытэту (1923), дзе спэцыялізаваўся (пад кіраўніцтвам Карскага) па мове старажытнарускіх помнікаў.

У 1930—1950 гг. працаваў ў Магілёўскім (выступаў па пытаньнях рэформы беларускага правапісу), Наўгародзкім, Яраслаўскім, Сімфэропальскім пэдагагічных інстытутах, Львоўскім унівэрсытэце. З 1950 г. у Інстытуце мовазнаўства АН СССР (у 1954—1960 дырэктар). З 1960 г. у інстытуце расейскай мовы АН СССР.

Дасьледчык гістарычнай граматыкі і дыялекталёгіі ўсходне-славянскіх моў. Аўтар працаў аб мове Суздальскага летапісу і наўгародзкіх грамат на бяросьце, па гісторыі вывучэньня беларускай мовы, навукова-біяграфічных артыкулаў пра акадэміка Я. Карскага, рэдактар яго твораў «Белоруссы» і «Труды по беларусскому и другим славянским языкам» (1962).

Дасьледчык гістарычнай граматыкі і дыялекталёгіі ўсходне-славянскіх моваў. Аўтар прац аб мове Суздальскага летапісу і наўгародзкіх грамат на бяросьце, па гісторыі вывучэньня беларускай мовы, навукова-біяграфічных артыкулаў пра акадэміка Я. Карскага (свайго цесьця), рэдактар яго твораў «Белоруссы» і «Труды по беларусскому и другим славянским языкам» (1962). Галоўны рэдактар часопісаў «Русский язык в школе» і «Русская речь», першы намесьнік старшыні савецкага камітэта славістаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

  • Синтаксис древнерусских грамот. [ч. 1-2] Москва. - [Львов] 1949-1958.
  • Использование диалектных данных в трудах по историческому синтаксису восточнославянских языков. Москва. 1958.
  • Сравнительно-исторический синтаксис восточнославянских языков. Типы простого предложения. Москва. 1968.
  • Бессоюзные сложные предложения, сопоставляемые со сложноподчиненными. Москва. 1972.
  • Синтаксис сказок. Русско-белорусские параллели. Москва. 1981

Літаратура

рэдагаваць
  • Список печатных трудов В. И. Борковского. // Проблемы истории и диалектологии славянских языков: Сб. статей к 70-летию чл.-кор. АН СССР В. І. Борковского. Москва, 1971.
  • Борковский Виктор Иванович. // Большая Советская Энциклопедия. Т. 3. Москва. 1970. С. 571.
  • Баркоўскі Віктар Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. ІІ. Мінск. 1970. С. 152.
  • Галенко І. Г. Борковський Віктор Іванович. // Українська радянська енциклопедія. /2-е вид./ Т. 1. Київ. 1977. С. 535.
  • Галенко Г. Віктор Іванович Борковський// Мовознавство. 1980. № 1.
  • Кедайтене Е. И. Виктор Иванович Борковский (1900-82). // Русская речь. № 5. 1983.
  • Морозова С.Е. Виктор Иванович Борковский (1900 – 1982). // Известия АН СССР. Серия литературы и языка. Т.42. № 2. 1983.
  • Вомперский В. П. Виктор Иванович Борковский. // Русская речь. № 1. 1990.
  • Волкова Н. А. В.И.Борковский о проблемах языковой культуры на страницах “Рабфака на дому”. // Изучение творческого наследия акад. Борковского: Тезисы региональной научной конференции. Львов. 1990.
  • Германовіч І. К. Баркоўскі Віктар Іванавіч. // Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. Мінск. 1996. С. 309.
  • Галенко І. Г. Борковський Віктор Іванович. // Українська мова. Енциклопедія. Київ. 2000. С. 53.
  • Железняк М. Г. Борковський Віктор Іванович. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. Київ. 2004. С. 320.