Відыла (лац. Widelo[1], Widilo[2], ням. Widelo; ? — 1119) — антыбіскуп (1097—1105) і біскуп (з 1113) Міндэну[3].

Відыла
лац. Widelo, Widilo
антыбіскуп Міндэну
1097 — 1105

біскуп Міндэну
1113 — 1119

Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
НарадзіўсяXI стагодзьдзе
Памёр1119

Біяграфія

рэдагаваць

Перад абраньнем біскупам быў клірыкам у Кёльне. У 1097 годзе кароль Генрых IV самастойна прызначыў яго біскупам Міндэну («Міндэнская схізма») у час спрэчкі з папам Грыгорыюсам.

У 1105 годзе папскі легат Гебгард III фон Цэрынген здолеў зьняць Відылу зь біскупскай катэдры на згоду караля. Замест яго біскупам Міндэну прызначылі Готшалка.

У наступны пэрыяд жыў пры каралеўскім двары. Па сьмерці Готшалка ў 1113 годзе зноў служыў біскупам у Міндэне да сваёй сьмерці.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Mindener Geschichtsquellen. Bd. 1. — Münster, 1917. S. 49.
  2. ^ Becker C. Das Augsburger Stadtrecht von 1156. — LIT Verlag Münster, 2020. S. 36.
  3. ^ Klueting H. Geschichte Westfalens. — Bonifatius, 1998. S. 488.