Вясло
Вясло́ — найстаражытнейшае прыстасаваньне для перасоўваньня вясьлярных суднаў па вадзе. Складовыя часткі вясла: лопасьць, верацяно й дзяржальня. Вёслы адрозьніваюцца па памерах і па форме: адналопасьцевыя для веславаньня з аднаго борту з упорам на ўключынах, вальковыя й расхісныя (па адным або па два вяслы на кожнага весьляра); двухлопасьцевыя для веславаньня напераменку з абодвух бартоў (на байдарках). Невялікія найпрасьцейшыя вёслы называюцца грабкамі. Вёслы вялікіх старадаўніх вясьлярных судоў (галер, трырэм і інш.) дасягалі даўжыні 14—16 м, на кожным вясьле сядзелі да 7 весьляроў. Звычайна вёслы вырабляюць з суцэльнага кавалка драўніны (ясеню, клёну, яліны й інш), з акоўкай па канцах лопасьці. Алюмінавыя вёслы выкарыстоўваюць галоўным чынам на надзіманых лодках.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВясло — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў