Вялікагрузны аўтамабіль з паўпрычэпам

Вялікагрузны аўтамабіль з паўпрычэпам — сцэпка сёдлавага цягача і паўпрычэпу — самы распаўсюджаны тып рухомага складу падчас міжгародных і міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў.

Прыдатны для перавозкі большасьці відаў грузаў. Дадзены тып рухомага складу — гэта бартавая плятформа зь цьвёрдай пярэдняй сьценкай, якая перашкаджае зрушэньню грузу пры рэзкім тармажэньні.

Тэнт вырабляецца з сынтэтычных матэрыялаў і нацягваецца на цьвёрды, звычайна лёгкаразборны каркас. Тэнт можна скруціць альбо зьняць, што значна спрашчае і скарачае час пагрузачна-разгрузачных работ. Канструкцыя дадзенага тыпу рухомага складу дазваляе абараніць груз ад узьдзеяньня прамых сонечных прамянёў і ападкаў, але не забясьпечвае ад сьпякоты і холаду.

Пры ажыцьцяўленьні міжнародных аўтамабільных перавозак на дадзены тып рухомага складу прыходзіцца каля 80% усяго аб’ёму такіх перавозак.

Асноўныя характарыстыкі

рэдагаваць
  • унутраны аб’ём грузавой прасторы кузава ад 82 м³ да 93 м³;
  • унутраная шырыня кузаву ад 2,42 м да 2,48 м;
  • унутраная вышыня кузаву ад 2,45 м да 2,8 м,
  • унутраная даўжыня ад 13,5 м да 13,62 м;
  • карысная нагрузка ад 18 000 кг да 23 000 кг грузу;
  • ёмістасьць — 34 эўрападдоны.

Перавагі

рэдагаваць
  • выгада пагрузкі — пагрузку можна ажыцьцяўляць зьверху, збоку і з задняга борту, што значна спрашчае і паскарае працэс пагрузачна-разгрузачных работ;
  • адносна невялікая парожняя вага паўпрычэпу ў параўнаньні зь іншымі тыпамі паўпрычэпаў (вага ад 7500 кг да 6450 кг), што дазваляе павялічыць масу карыснай нагрузкі;
  • вялікі аб’ём грузавой прасторы.