Вампір

міталягічная істота
(Перанакіравана з «Вупыр»)

Вампі́р (у беларускім фальклёры — упір, упор[1]) — міталягічная і фальклёрная нечысьць. Па ўсіх зьвестках, вампіры ёсьць нежыцьцю, мерцамі, якія сілкуюцца чалавечай ці жывёльнай крывёй. Яны таксама ёсьць частым аб’ектам кіно ці мастацкай літаратуры, хоць вампіры з мастацкіх твораў набылі некаторыя адрозьненьні ад вампіраў міталягічных. У фальклёры паняцьце звычайна выкарыстоўваецца ў дачыненьні да крывасмактальнай істоты з усходнеэўрапейскіх легендаў, але почасту вампірамі называюць і падобных стварэньняў зь іншых краінаў і культураў. Характэрныя рысы вампіра ў розных казаньнях моцна розьняцца. Некаторыя культуры маюць гісторыі пра нечалавечых вампіраў, накшталт кажаноў, сабак і павукоў.

Вампір
Карціна «Вампір», аўтар Філіп Бэрн-Джонз, 1897
МіталёгіяНіжэйшая міталёгія
Меставы фальклёр
ТыпНечысьць, погань
Лягатып Вікісховішча Vampires ў Вікісховішчы

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Federowski M. Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. T. 1. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. Kraków, 1897.