Воін-вызваліцель (Трэптаў-парк)

Воін-вызваліцель — манумент у бэрлінскім Трэптаў-парку. Скульптар А. В. Вучэціч, архітэктар Я. Б. Белапольскі. Адкрыты 8 траўня 1949 году. Вышыня — 12 мэтраў.

Воін-вызваліцель

Кампазыцыя

рэдагаваць

Цэнтрам кампазыцыі зьяўляецца фігура савецкага салдата з апушчаным мячом і дзіцем на руках, якія стаяць на абломках свастыкі. Лічыцца, што прататыпам для скульптара паслужыў савецкі салдат, ураджэнец вёскі Вазнясенка Цісульскага раёна Кемераўскай вобласьці, Мікалай Масалаў, які выратаваў нямецкую дзяўчынку падчас штурму Бэрліна ў красавіку 1945 году.

Рэстаўрацыя

рэдагаваць

Увосені 2003 году скульптура воіна была разабрана і адпраўлена на рэстаўрацыю. Вясной 2004 г. адрэстаўрыраваных скульптура вярнулася на сваё ранейшае месца.