Во́блака Оорта — гіпатэтычная вобласьць Сонечнай сыстэмы, якая служыць крыніцай камэт з доўгім пэрыядам звароту. Існаваньне воблака Оорта пакуль што не пацьверджанае непасрэднымі назіраньнямі, аднак шматлікія ўскосныя факты паказваюць на яго існаваньне.

Ілюстрацыя выгляду воблака Оорта вакол Сонечнай сыстэмы

Упершыню ідэя існаваньня такога воблака была выказаная эстонскім астраномам Эрнстам Эпікам у 1932 году, а затым тэарэтычна распрацоўвалася нідэрляндзкім астрафізыкам Янам Оортам у 1950-х, у гонар якога воблака і атрымала імя.

Некаторыя астраномы лічаць Сэдну аб’ектам унутранай часткі воблака Оорта.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць