Вечар у Менскай губэрні (карціна Апаліна Гараўскага)
Вечар у Менскай губэрні — карціна беларускага мастака Апалінара Гараўскага (1833—1900), напісаная ў пачатку 1870-х гадоў. Зьяўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі ў Менску[1].
Вечар у Менскай губэрні | |
Мастак | Апалінар Гараўскі |
---|---|
Год | пачатак 1870-х |
Тып | алей, палатно |
Месцазнаходжаньне | Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі, Менск |
Апісаньне
рэдагавацьНайбольш цікавы з пэйзажаў Апалінарыя Гараўскага пачатку 1870-х гадоў. У ім яшчэ адчуваецца залежнасьнь мастака ад акадэмічных канонаў. Ён дакладна вызначае пляны, імкнецца ўраўнаважыць кампазыцыю, у калярыце вытрымлівае раней зададзены колер. Але й тут прыхільнасьць да рэалізму, любоў да родных краявідаў бяруць верх. Мастак напаўняе карціну своеасаблівым лірычным гучаньнем, прыгажосьцю жыцьця, якое замірае на ноч[1].
У культуры
рэдагавацьУ 2009 годзе Пошта Беларусі выпусціла паштовую марку з выявай карціны «Вечар у Менскай губэрні».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII — пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 215.
Літаратура
рэдагаваць- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII — пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 214