Вайсковы хаўрус

міжнароднае пагадненьне датычна дзяржаўнай бясьпекі, бакі якога ажыцьцяўляюць узаемную абарону
(Перанакіравана з «Ваенны зьвяз»)

Вайсковы хаўрус — міжнароднае пагадненьне датычна дзяржаўнай бясьпекі, бакі якога ажыцьцяўляюць узаемную абарону і падтрымку ў выпадку непрадбачанай падзеі[1].

Віды: дамова аб ненападзе, пагадненьне аб супрацы, абарончая дамова[2]; абнародаваны, таемны. У 1870—1916 гадах большасьць вайсковых хаўрусаў была таемнай[3].

Шматбаковыя дзейныя

рэдагаваць

На 2019 год дзейнічалі наступныя шматбаковыя вайсковыя хаўрусы: Арганізацыя амэрыканскіх дзяржаваў (1948), Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы (1949), Ціхаакіянская дамова аб бясьпецы (1951), Паўднёваатлянтычная прастора міру і супрацы (1986), Эўрапейскі Зьвяз (1999), Шанхайская арганізацыя супрацы (2001) і Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (2003).

Беларусь

рэдагаваць

Паводле 18-га артыкула Канстытуцыі Беларусі 1994 году, «Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю ... дзяржаву — нэўтральнай»[4]. Аднак 18 верасьня 2003 году ўрад Беларусі стаў удзельнікам Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (Масква, Расея).

  1. ^ Стэфан Бэргсман. Разуменьне вайсковага хаўрусу // Малыя дзяржавы і хаўрусы = Small States and Alliances. — 2001. — С. 25-37. — ISBN 978-3-7908-2492-6
  2. ^ Волкер Краўзэ, Дэвід Зынгер. Меншыя дзяржавы, хаўрусы і ўзброены канфлікт // Малыя дзяржавы і хаўрусы. — 2001. — С. 15-23.
  3. ^ Рэйманд Куо. Таемнасьць сярод сяброў  (анг.) = Secrecy among Friends // Часопіс вырашэньня канфліктаў. — 16 траўня 2019. — ISSN 0022-0027.
  4. ^ А. Лукашэнка. Канстытуцыя 1994 году (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 17 кастрычніка 2004 г. Праверана 9 верасьня 2019 г.