Вадамёт
Вадамёт — шматфункцыянальная прылада, прызначаная для выкіду струменю вады пад вялікім ціскам на пэўную адлегласьць. Існуюць розныя спосабы ягонага выкарыстаньня.
Проціпажарная абарона
рэдагавацьВодныя гарматы, называныя лафетнымі стваламі (звычайна ўсталёўваюцца на пажарных аўтамабілях, цягніках, катэрах) выкарыстоўваюць для тушэньня пажараў у цяжкадаступных месцах, у шматпавярховых будынках.
Паліцыя
рэдагавацьПаліцыя выкарыстоўвае вадамёты (звычайна ўсталёўваныя на адмысловых аўтамабілях) для разгону натоўпу падчас масавых хваляваньняў. Упершыню такія аўтамабілі былі ўжытыя ў Нямеччыне на пачатку 1930-х[1].
Горная справа
рэдагавацьВодныя гарматы, называныя гідраманіторамі, ужываюць для здабычы карысных выкапняў шляхам разбурэньня і змыву горных пародаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Фёдор Лапшин. (2007) Водяное охлаждение (рас.). Авторевю. Праверана 20 студзеня 2014 г.