Бітва пры Гёхсьце
Бітва пры Гёхсьце адбылася 20 чэрвеня 1622 году. Паміж войскамі пратэстантаў і Каталіцкай лігі. Яна скончылася паразай пратэстанцкіх войскаў, якімі кіраваў Хрыстыян Браўншвайскі. Кіраўнік пратэстанцкіх войскаў у чэрвені 1622 году з 15 000 жаўнерамі рушыў з Вэстфаліі ў кірунку Гэсэн-Дармштату з мэтай аб’яднаньня з войскамі фон Мансфэльда. 20 чэрвеня, пад час пераправы ракі Мэн каля мястэчка Гёхст, пратэстанты спаткалі падыходзячае каталіцкае войска пад кіраўніцтвам фон Цільлі (25 000 жаўнераў). Войскі пратэстантаў адбілі некалькі атак, але пад час бойкі, узьнікла паніка на пераправе. Многія з пратэстантаў патанулі ў рацэ. Князь Браўншвайгу спрабаваў узнавіць контратаку на войскі Мансфэльда, але большая частка пяхоты загінула ці атрымала раны, многа жаўнераў трапіла ў палон. Увесь абоз і зброя войска князя Браўншвайгу трапіў у рукі войск Лігі. Пратэстанты страцілі 2000 забітымі і параненымі, страты войска Цільлі былі мінімальнымі.