Бізнэс-плян[1][2] — дакумэнт з абгрунтаваньнем заплянаванай камэрцыйнай дзейнасьці фірмы на пэўны пэрыяд.

Распрацоўваецца супрацоўнікамі фірмы з дапамогай кансультантаў і, як правіла, з удзелам яе кіраўніка для абгрунтаваньня заявак на атрыманьне крэдыту ў камэрцыйных банках, распрацоўкі праектаў стварэньня прыватных фірмаў, складаньня праспэктаў эмісіі каштоўных папер (акцыяў і аблігацыяў), прыватных прадпрыемстваў і тых, якія прыватызуюцца.

Мэта бізнэс-пляну: вывучэньне рынку збыту заплянаванай прадукцыі (паслуг) з улікам іх колькасьці й якасьці, аналіз выдаткаў вытворчасьці й ступень прыбытковасьці заплянаванага камэрцыйнага мерапрыемства, аналіз магчымага разьвіцьця падзеяў у заплянаванай справе, у т. л. цяжкасьцяў і шляхоў іх пераадоленьня, вылучэньне прыярытэтных паказчыкаў, па якіх можна ацаніць пачатак задуманага мерапрыемства.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць