Бункеры ў Альбаніі
Бу́нкеры ў Альба́ніі — 173 тысячы абарончых збудаваньняў, празваных у народзе бункерамі, пабудаваных у Альбаніі у 1972—1984 гг. Пастанова аб фартыфікацыі краіны была прынятая на XII Пленуме Альбанскай партыі Працы ў сакавіку 1971 году, а яе прамоўтарам быў тагачасны прэм’ер Мэхмэт Шэху. Праект падрыхтавала група афіцэраў інжынэрных войскаў, на чале зь Юзэфам Зэнгалем, Мэра Бацка і будучым прэзыдэнтам Альфрэдам Майсівам[1]. На 1983 год было пабудавана 173 371 бункер па ўсёй краіне[2][3].
Выкарыстаньне сховішчаў у цяперашні час
рэдагавацьУ Дурэсе ў бункеры знаходзіцца рэстарацыя «Bunkeri», а ў Гіракастры ў сховішчы разьмешчана кавярня. У сувэнірных крамах прадаюцца мініятуры бункераў, напрыклад, попельніцы. Адбываецца акцыя «Concrete Mushrooms», якая заахвочвае больш актыўна выкарыстоўваць сховішчы[4].
Пабудова бункераў у мастацтве
рэдагаваць- фільм Палкоўнік Бункер
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Alfred Moisiu, Kujtime, tom 1, Tirana 2008
- ^ Hapet dosja, ja harta e bunkerëve dhe tuneleve sekretë
- ^ Bunkers of Albania
- ^ Bunkers in Albania Converted into Hotels and Bars with Stunning Views
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- S. Domżalski, Бункер з Альбаніі, GW
- Beyond Bunkers, J. of Mediterranean Archeology
- [1](недаступная спасылка)