Брыгада караблёў
Брыѓада карабл́ёў — тактычнае злучэньне флёту. У расейскім і савецкім флётах ў брыгады зводзіліся караблі і катэры аднаго або розных клясаў. Брыгады могуць быць асобнымі ці ўваходзіць у склад дывізій або эскадраў.
Існуе некалькі тыпаў брыгад караблёў:
- Брыгада надводных караблёў звычайна складаецца з караблёў або катэраў аднаго клясу (супрацьлодачных, дэсантных або мінна-тральных караблёў, эсьмінцаў, крэйсэраў і г. д.), якія, у сваю чаргу, могуць падзяляцца на дывізіёны.
- Брыгада падводных лодак — звычайна складаецца зь некалькіх вялікіх ці сярэдніх дызэльных падводных лодак аднаго тыпу.
- Брыгада караблёў, якія будуюцца ці рамантуюцца.
- Брыгада рачных караблёў можа ўключаць мінна-тральныя, артылерыйскія або дэсантныя караблі і катэры. Брыгады рачных караблёў могуць быць асобнымі ці ўваходзіць у склад той ці іншай дывізіі рачной (азёрнай) флятыліі. Напрыканцы Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала 1-я Бабруйска-Бэрлінская Чырванасьцяжная брыгада рачных караблёў Дняпроўскай вайсковай флятыліі.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 — С. 273.