Браціслаўская дэклярацыя (1968)
Заява камуністычных і рабочых партыяў сацыялістычных краінаў — дакумэнт, укладзены на канфэрэнцыі ў Браціславе (Чэхаславацкая сацыялістычная рэспубліка) 3 жніўня 1968 року прадстаўнікамі камуністычных і рабочых партыяў Баўгарыі, Вугоршчыны, Польшчы, СССР, Усходняе Нямеччыны ды Чэхаславаччыны[1]. Дэклярацыя зьявілася ў адказ на Праскую вясну. Яна пацьвярджала непахісную адданасьць марксізму-ленінізму і міжнароднаму пралетарыяту, абвяшчала заклятую барацьбу з «буржуазнай» ідэалёгіяй ды ўсімі «антысацыялістычнымі» сіламі[2]. Савецкі Саюз таксама абвясьціў пра свой намер абараняць сацыялізм у тым ліку з дапамогай вайсковай сілы пры пагрозе павароту любой зь дзяржаваў Варшаўскай дамовы да капіталістычнага шляху разьвіцьця[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ International Legal Materials 1968. С. 1280—1282.
- ^ The Prague Spring in Czechoslovakia 1968 (анг.) OnWar.com Праверана 8 кастрычніка 2019 г.
- ^ Попов Василий Петрович. «Пражская весна» (рас.) Большая ничья [СССР от Победы до распада]. ВикиЧтение. Праверана 8 кастрычніка 2019 г.
Літаратура
рэдагаваць- The Prague Spring 1968: A National Security Archive Documents Reader / Jaromír Navrátil. — Central European University Press, 1998. — 596 с. — ISBN 9789639116153
- Bratislava Communiqué from Conference of Central Committees of Communist Parties of Bulgaria, Czechoslovakia, German Democratic Republic, Hungary, Poland, and U.S.S.R. // International Legal Materials. — Cambridge University Press, November 1968. — Т. 7. — № 6. — С. 1280—1282.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тэкст «Заявы камуністычных і рабочых партыяў сацыялістычных краінаў» (4 жніўня 1968) (рас.)
- Браціслаўская сустрэча (анг.) Сучасныя архівы Кісынга, жнівень 1968
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |