Бранябойны знарадбоепрыпас, прызначаны для барацьбы са сродкамі суперніка, абароненымі бранёй, напрыклад, з бронетэхнікай, караблямі, шрубалётамі. Па сваёй будове бранябойныя знарады ў сваю чаргу падпадзяляюцца на калібэрныя, падкалібэрныя са сталым ці адлучаючымся паддонам, каморныя і суцэльныя, тупагаловыя і вострогаловыя, з бранябойнымі і балістычнымі наканечнікамі.

Будова бранябойнага знараду (адзін з магчымых варыянтаў): 1 — лёгкая балістычная абалонка; 2 — бранябойная сталь; 3 — трасэр; 4 — дэтанатар

Асноўнай баявой уласьцівасьцю бранябойных знарадаў зьяўляецца бронепрабіваемасьць. Страты мэцы дасягаюцца толькі за кошт кінэтычнай энэргіі знарада.

Пашкоджаньні наносяцца фрагмэнтамі знарада і аскепкамі брані мэты.