Бонская канвэнцыя
Канвэнцыя па захаваньні мігруючых відаў дзікіх жывёлаў (таксама вядомая як CMS або Бонская канвэнцыя, ня блытаць з Бонскім пагадненьнем) ставіць сваёй мэтай захаваньне наземных і марскіх мігруючых жывёлаў, а таксама мігруючых птушак па ўсім арэале іх пражываньня. Гэта міжнародны дагавор, заключаны ў рамках Праграмы ААН па навакольным асяродзьдзі, накіраваны на захаваньне жывой прыроды і арэалаў пражываньня жывёлаў у глябальным маштабе. З часу ўступленьня Канвэнцыі ў сілу, колькасьць яе ўдзельнікаў паступова ўзрастала, і зараз складае больш за 100 краін Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыкі, Азіі, Эўропы і Акіяніі. Канвэнцыя была падпісаная ў 1979 годзе ў горадзе Боне, і ўступіла ў сілу ў 1983 годзе.