Бой на Красным Полі
Бой на Красным полі — бой між падразьдзеламі Карпацкае Ўкраіны ды Вугоршчыны на раўніне Краснае Поле, ля места Хуст.
Бой на Красным Полі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Карпацкая Ўкраіна | Каралеўства Вугоршчына | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
да 1000 ваяроў | па розных зьвестак ад 4000 да 20000 ваяроў | ||||||||
Страты | |||||||||
230 забітых, 450 палоненых | 160 забітых, 400 параненых | ||||||||
Апісаньне
рэдагавацьПраз унутраныя палітычныя звады, сумнеўнасьць ідэалёґіі і мэтадаў, а таксама няўпэўненасьць кіраўніцтва Карпацкае Ўкраіны, армія маладое дзяржавы ня мела асаблівае падтрымкі з боку насельніцтва[1].
У гэтых умовах нешматлікія патрыёты выйшлі на бой супраць войскаў Вугоршчыны, ведаючы загадзя фінал. Сілы былі занадта няраўнымі, вугорскі бок меў значна больш байцоў, украінскія сечавікі мелі дужа слабае ўзбраеньне і амаль адсутнае вайсковае навучаньне. Здарылася тыповая разьня.
Гераічны чыньнік людзей, што пайшлі на сьмерць за родную зямлю, спрычыніў зьмену канатацыі народнае песьні «Плине кача по Тисині», якая да гэтага была сумным эпасам закарпацкае эміґрацыі ў ЗША канца XIX стагодзьдзя і цяпер ё песьняю-рэквіем Нябеснае Сотні.
Бой на Красным Полі ёсьць паўторам чыньніку герояў Крутаў.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьЛя вёскі Ракасова месьціцца мэмарыяльны парк «Краснае поле», ён разьмешчаны між Хустам ды Вінаградавым. Ён быў створаны на месцы траґічнае пагібелі абаронцаў Украіны[2].
2009 року парк «Краснае поле» быў абноўлены, ён стаў філіялам Закарпацкага вобласнага краязнаўчага музэю.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Як знайшлі масавыя пахаваньні байцоў Карпацкае Ўкраіны Праверана 2017-04-21 г.
- ^ Мэмаоыяльны парк «Краснае поле» Хусцкая меская рада Праверана 2017-04-21 г.