Міратворчыя сілы ААН
(Перанакіравана з «Блакітныя каскі»)
Міратво́рчыя сі́лы ААН (міратво́рчы кантынге́нт ААН) — узброеныя кантынгенты краінаў — чальцоў ААН, вылучаныя паводле Статуту ААН у мэтах прадухіленьня ці ліквідацыі пагрозы міру і бясьпецы шляхам сумесных прымусовых дзеяньняў (ваенная дэманстрацыя, блякада і т. д.), калі меры эканамічнага і палітычнага характару апынуцца ці апынуліся недастатковымі.
Рашэньні пра стварэньне, складзе, выкарыстаньні і фінансаваньні міратворчых сілаў ААН прымаюцца Саветам Бясьпекі ААН. Стратэгічнае кіраўніцтва ажыцьцяўляецца Вайскова-штабным камітэтам.
У 1988 годзе міратворчым сілам ААН была прысуджана Нобэлеўская прэмія міру. Генэральная Асамблея ААН заснавала сьвята — Міжнародны дзень міратворцаў ААН.
Беларусь у міратворчых апэрацыях
рэдагаваць- 2 жніўня 2010 году прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ «Пра скіраваньне вайскоўцаў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасьці па падтрыманьні міжнароднага міра і бясьпекі ў Лібанскай Рэспубліцы» у колькасьці 9 чалавек[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ № 400 от 2 августа 2010 г (рас.)