Берасьцейскі мір (9 лютага 1918)

мірная дамова

Берасьцейскі мір — мірнае пагадненьне папаміж Украінскай Народнай Рэспублікай з аднаго боку і Нямецкай імпэрыяй, Аўстра-Вугорскай імпэрыяй, Асманскай імпэрыяй і Баўгарскім царствам з другога, падпісанае 27 студзеня (9 лютага) 1918 году ў Берасьці. Першая мірная дамова падчас Першай сусьветнай вайны. Стала вынікам аднаго з этапаў перамоваў у Берасьці Літоўскім, агульным вынікам якіх быў выхад бальшавіцкай Расеі зь Першай сусьветнай вайны.

Берасьцейскі мір
Падпісаньне Берасьцейскага міру.
Падпісаньне Берасьцейскага міру.
Тып дамовы Мірная дамова
Падпісаная 27 студзеня (9 лютага) 1918
 ·  месца Берасьце Літоўскае
Бакі УНР,
Нямецкая імпэрыя,
Аўстра-Вугорская імпэрыя,
Асманская імпэрыя,
Балгарскае царства
Белы палац у Берасьці, дзе праходзілі перамовы

Цэнтральнымі дзяржавамі прызнаваўся сувэрэнітэт УНР. У абмен на гэта УНР абавязалася не ўступаць у саюзы, накіраваныя супраць Цэнтральных дзяржаваў, і пастаўляць Цэнтральным дзяржавам харчаваньне і сыравіну.

Глядзіце таксама рэдагаваць