Беларусь (сэрыя марак)

катэгорыя ў праекце Вікімэдыя

«Белару́сь» — сэрыя марак Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзеная ў 1921 годзе. Сэрыя прадстаўленая маркамі вартасьцю 2, 3 і 5 рублёў. Існуюць зубцаваныя і незубцаваныя маркі.

На марцы двухрублёвага наміналу партрэт Францішка Скарыны і подпіс «Francišk Skaryna z Polacka 1517—1917». Выява Скарыны была ўзятая з партрэту ў праскай Бібліі. На 3-рублёвай марцы выява «Пагоні», на 5-рублёвай — аратага, надпісаў няма[1].

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

На ўсіх марках сэрыі слова «пошта» напісанае праз «ч».

  1. ^ Леў Коласаў. Маркі часоў БНР // Спадчына. — 1990. — № 4. — С. 49—50.

Літаратура

рэдагаваць