Белавежа (культурнае таварыства)
беларуская арганізацыя ў Аргентыне
Беларускае культурнае таварыства «Белавежа»[1] ў Аргентыне. Існавала ў 1939—1949 гг.
Аб’ядноўвала каля 400 беларусаў-эмігрантаў (1942 г.). Пры таварыстве дзейнічалі жаночая і маладзёжная сэкцыі, драматычны гурток, бібліятэка-чытальня (больш за 1000 тамоў). У траўні 1939 г. увайшло ў Фэдэрацыю беларускіх арганізацый у Аргентыне і разам зь ёй у 1941 г. далучылася да Славянскага саюзу Аргентыны — аб’яднаньня прасавецкай, пракамуністычнай арыентацыі.
З 1945 г. называлася Беларускае таварыства Я. Коласа. Дзейнасьць таварыства забаронена пасьля асуджэньня аргентынскімі ўладамі Славянскага саюзу як антыдзяржаўнай арганізацыі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).