Бахады́р Гірэй, Бахаду́р Гірэй (па-крымскататарску: Bahadır Geray, بهادر كراى‎; памёр у сакавіку 1523 году) — крымскі калга (1519—1523), астраханскі хан (1523), старэйшы сын і спадкаемца крымскага хану Махмэта I Гірэя.

Бахадыр Гірэй
Асабістыя зьвесткі
Памёр: лістапад 1523
Бацька: Махмэт I Гірэй

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1519 годзе пасьля гібелі ранейшага калга-султану Ахмэда Гірэя Кульгавага, які падняў няўдалы мяцеж супраць свайго старэйшага брата Махмэта I Гірэя, пасада калгі (другога чалавека ў Крымскім ханстве пасьля хана) апынулася вакантнай. У тым жа год у Махмэд I Гірай прызначыў калгой свайго старэйшага сына Бахадыр Гірэя.

Калга-султан Бахадыр Гтрэй удзельнічаў у ваенных кампаніях свайго бацькі і часам нават сам кіраваў крымскімі рэйдамі на маскоўскія і літоўскія ўладаньні. У 1519 годзе ён на чале крымска-татарскага войска ўварваўся ў паўднёвыя польска-літоўскія землі. Крымскія «загоны» спустошылі Белзкую і Люблінскую зямлі, а потым рушылі на Валынь. У жніўні 1519 году ў бітве пад Сокалем Бахадыр Гірэй разграміў 6-тысячная польска-літоўскае войска пад камандаваньнем вялікага гетмана літоўскага Канстантына Астроскага.

У 1521 годзе Бахадыр Гірэй камандаваў авангардам крымска-татарскага войска падчас пасьпяховага паходу свайго бацькі Махмэта I Гірэя на Маскоўскае княства. Крымскія вершнікі дайшлі да Масквы, спалілі і разбурылі яе навакольлі, захапіўшы велізарную колькасьць палонных.

У сьнежні 1522 году калга Бахадыр Гірэй удзельнічаў у ваенным паходзе Махмэта I Гірэя, супраць Астраханскага хана Хусэйна. Хаўрусьнікам крымскага хану ў гэтым паходзе выступілі нагайскія мурзы Мамай і Агіш. Увесну 1523 году крымчакі і нагайцы захапілі Астрахань (Хаджы-Тархан), выгнаўшы адтуль Астраханскага хана Хусэйна. Махмэт I Гірэй, які імкнуўся падпарадкаваць усе стэпавыя ханства, абвясьціў новым Астраханскім ханам свайго старэйшага сына Бахадыр Гірэя, што выклікала незадаволенасьць нагайскіх мурзаў. Неўзабаве Махмэт I Гірэй распусьціў свае галоўныя сілы, а сам разам з 3-тысячным атрадам разьмясьціўся лягерам пад Астраханьню. Аднойчы мурзы Мамай і Агіш вялікай колькасьцю нагайскага войскі раптоўна напалі на ханскі лягер і забілі яго ў асабістым шатры разам з сынам Бахадыр Гірэям і зь яго сьвітай. Мурза Ўрак-мурза па мянушцы Дэлі («Шалёны»), пляменьнік Мамая, асабіста пазбавіў жыцьця самога хана і яго сына.

Літаратура

рэдагаваць
  • О. Гайворонский «Созвездие Гиреев»
  • О. Гайворонский «Повелители двух материков» тома 1-2
  • Халим Гирей «Розовый куст ханов» (история крымских ханов)